Улада

Паплечнікі Бабарыкі па «Разам» збіралася ладзіць сустрэчы па ўсёй краіне — не далі. Што яны робяць цяпер?

Яшчэ ў красавіку прадстаўнікі партыі Бабарыкі «Разам» спрабавалі сустракацца з прыхільнікамі ў рэгіёнах. Сустрэча ў Маладзечна павінна была стаць першай у шэрагу рэгіянальных знаёмстваў анансаванай партыі з яе прыхільнікамі, але правесці мерапрыемства тады не дала міліцыя.

Цягам красавіка і траўня прадстаўнікі штаба рыхтавалі яшчэ шэраг рэгіянальных сустрэч, але ў большасці месцаў яны скасоўваліся «па тэхнічных прычынах на пляцоўках». Усё зрывалася за дзень-два да прызначанага часу.

«У нас атрымалася правесці дзве сустрэчы ў Мінску. А пасля стала зразумела, што на гэты момант сабрацца з прыхільнікамі бяспечна праблематычна. Агульнае становішча ў краіне, на жаль, пагоршылася цягам апошніх месяцаў. Мы перайшлі на анлайн-фарматы. Цяпер у нас праходзяць сустрэчы па абмеркаванні партыйнай праграмы, рэгламенту працы арганізацыі. Такіх ужо было каля чатырох. Таксама працягваюцца сустрэчы для тых, хто толькі падае заяўку на ўступ у партыю. Агулам гэты ж анлайн-фармат і будзе выкарыстоўвацца бліжэйшымі месяцамі», — каментуе ўдзельнік аргкамітэта Іван Краўцоў.

Антон Раднянкоў, Іван Краўцоў, Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ілля Салей. Фота Паўла Крычко.

На сёння на сайт партыі «Разам» было пададзена ўжо 7 тысяч заявак і былі запоўненыя 3700 анкет.

«Што ў нас яшчэ адбываецца? З актуальнага — унутрыпартыйнае ўтварэнне, узгадненне праграмы, пабудова ўстойлівай супольнасці прыхільнікаў. На ўсе нашыя дзеянні вельмі ўплывае кантэкст краіны, мы будзем улічваць яго у тым ліку ў частцы правядзення ўстаноўчага з’езда», — дадае Іван Краўцоў.

«У панядзелак Віктар Бабарыка павінен сказаць у судзе апошняе слова. Упэўнены, як заўсёды, яно дадаткова натхніць нас і нагадае пра агульную мэту, дзеля якой мы ўсе ўжо больш за год укладаем свае высілкі ў перамены ў нашай краіне».

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць