Здарэнні

«Гэта спецаперацыя МУС»: махлярка назвалася супрацоўніцай міліцыі і выкрала ў аршанца 17 600 рублёў

Зламыснікі працягваюць актыўна выкарыстоўваць злачынную схему выкрадання грошай, называючыся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, паведамляе МУС. Аферысты просяць аказаць садзейнічанне ў спецаперацыі па злове банкаўскіх работнікаў, якія нібыта афармляюць крэдыты, выкарыстоўваючы звесткі кліентаў.

Днямі ў пастку трапіўся 57-гадовы жыхар Оршы. Патэлефанавала жанчына і паведаміла пра спробу аформіць на яго імя крэдыт і прапанавала сумесна злавіць злачынцу за руку: для гэтага ад ахвяры патрабавалася адкрыць крэдытную лінію ў банку і перавесці сродкі на ўказаны ёю рахунак. Пры гэтым суразмоўца падкрэсліла, што саму размову і ўсе дзеянні неабходна трымаць у таямніцы ад членаў сям'і і знаёмых, бо гэта «спецаперацыя МУС». Мужчына паверыў і пачаў прытрымлівацца інструкцый: аформіў два крэдыты на агульную суму 17 600 рублёў і перавёў грошы. Пасля чаго жанчына перастала выходзіць на сувязь.

Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, здзейсненага ў буйным памеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць