Праваабаронцы высветлілі, хто тая 58-гадовая іншаземка, якую будуць судзіць у Брэсце за паклёп на Лукашэнку
На днях пракуратура паведаміла аб тым, што замежная грамадзянка абвінавачваецца ў паклёпе на Лукашэнку ў Твітары. Праваабаронцы мяркуюць, што гаворка ідзе аб грамадзянцы Расіі.
Пракуратура паведаміла, што перадала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да нейкай замежнай грамадзянкі.
Берасцейская Вясна высветліла, што гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, аб Вікхольм Ірыне Фёдараўне 1963 г. н., грамадзянцы Расіі. Жанчына знаходзіцца пад вартай з канца мая, цяпер яна ў берасцейскім СІЗА.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары