Грамадства

Брэсцкага палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

Менавіта такое рашэнне 14 снежня прыняла суддзя г. Наваполацка Ірына Жарава.

Праз тыдзень пасля суда брэсцкага блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4.

Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі ПКТ за «сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання».

Палітвязень меркаваў, што яго могуць перавесці на турэмны рэжым: «І падобна, да НГ будзе суд, і мяне перавядуць на іншы рэжым — турэмны. Альбо ў Магілёў, альбо ў Жодзіна. Перадач больш не будзе амаль да канца тэрміну, спатканняў таксама, па званках не ведаю. Атаваркі ў мяне няма. Ну неяк так…»

Аляксандр Кабанаў быў асуджаны разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным на тры гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК. За кратамі палітвязні з чэрвеня 2020 года.

Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А.

«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі ж — РЭПАРТАЖ з закрытага пасяджэння

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць