Прэс-аташэ Федэрацыі фігурнага катання Расіі Вольга Ярмоліна паведаміла, што расійская фігурыстка Каміла Валіева не адхіленая ад індывідуальнага турніру на Алімпіядзе-2022.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што з-за станоўчай пробы Валіевай, узятай у снежні, перанеслі цырымонію ўзнагароджання каманднага турніру Алімпіяды-2022, які выйгралі расіяне.
«Каміла не адхіленая ад удзелу ў гульнях. Мы чакаем афіцыйных заяў Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
Што тычыцца ўручэння медалёў у камандным турніры, то з датай таксама павінен вызначыцца МАК», - сказала Ярмоліна.
Таксама Каміла Валіева выйшла на ранішнюю трэніроўку. Учорашнюю яна прапускала.
Журналіст Улад Жукаў раней паведаміў, што з Камілы знялі ўсе абвінавачванні, піша Sports.ru.
Чытайце таксама:
У расійскіх спартсменаў зноў праблемы з допінгам, адзін залаты медаль Пекіна ў іх могуць забраць
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары