Грамадства

Вольга Івашына: За 11 месяцаў ніводнага спаткання з мужам і 5 месяцаў няма нават лістоў

Вольга Івашына, жонка зняволенага журналіста «Новага Часу», распавяла, што не бачыла мужа ўжо 11 месяцаў. І амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма нават лістоў.

Да гродзенскага палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына, які з 12 сакавіка 2021 года знаходзіцца за кратамі, чарговы раз не пусцілі на спатканне яго жонку Вольгу Івашыну.

Заяву на спатканне Вольга Івашына пісала больш за тыдзень таму. Пра гэта яна распавяла журналістам «Радыё Рацыя»:

«Гэта была мая заява. Спатканне чарговае ўжо, там я ўжо не ведаю колькі. Я яе дасылала разам са сваёй заявай пра тое, што я адмаўляюся даваць паказанні. Паколькі мяне хацелі бачыць, я ім даслала гэтую заяву — адмову даваць паказанні.

Вырашыла, што чарговы раз напішу, папрашу ўбачыць Дзяніса. Але мне адказалі, што падстаў, як звычайна, няма».

Ужо амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма лістоў, але Вольга таксама піша і іншым палітвязням:

«Некалькі разоў пісала Алесю Пушкіну. Ён адказвае, паштоўку дасылаў да Дня святога Валянціна. Пісала Паўлу Севярынцу, адказ быў раз ці два».

Вольга Івашына просіць паведамляць ёй у сацсетках пра тое, калі хтосьці лістуецца з Дзянісам. Яна спадзяецца, што хоць камусьці ўдалося прабіцца праз блакаду, якую стварылі следчыя органы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект14

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць