Свет

Расійскага гросмайстра Сяргея Каракіна дыскваліфікавалі на шэсць месяцаў за адкрыты ліст у падтрымку агрэсіі

Дысцыплінарная камісія Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) прыняла рашэнне дыскваліфікаваць на шэсць месяцаў расійскага гросмайстра Сяргея Каракіна, паведамляе Meduza.io.

«Сяргей Каракін прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 2.2.10 Кодэкса этыкі ФІДЭ і падлягае адхіленню ад спаборніцтваў на шэсць месяцаў, яму забаронена ўдзельнічаць у якасці гульца ў любых рэйтынгавых шахматных спаборніцтвах пад эгідай Арганізацыі, пастанова пачынае дзейнічаць з даты абвяшчэння — 21 сакавіка 2022 года», — гаворыцца ў заяве.

27 лютага шахматыст апублікаваў адкрыты ліст на імя прэзідэнта РФ, у якім падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну. «Я ўважліва сачу за спецаперацыяй на землях, дзе прайшло маё дзяцінства, дзе я вучыўся гуляць у шахматы і дзе да гэтага часу жывуць мае сваякі. Доўгія восем гадоў мы з надзеяй чакалі выратавання ад незлічоных абстрэлаў, бесперапыннага генацыду з боку пакуль яшчэ дзеючага кіеўскага рэжыму. Выказваю вам, нашаму галоўнакамандуючаму, поўную падтрымку ў абароне інтарэсаў Расіі, нашага шматнацыянальнага расійскага народа, ліквідацыі пагроз і ўстанаўлення міру», — напісаў Каракін у Інстаграме.

Пасля гэтага ФІДЭ адкрыла дысцыплінарную справу ў дачыненні да гросмайстра.

«Гэтае рашэнне чаканае, але ад таго не менш крыўднае, таму што да мяне паставіліся па-свінску», — заявіў Каракін, каментуючы вердыкт камісіі ФІДЭ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела13

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць