Усяго патроху11

На Бога спадзявайся, але сам не агінайся

Амерыканская дэмакратыя вызнае адасабленне дзяржавы ад рэлігіі, дарма што нават на амерыканскім даляры напісана «На Бога мы спадзяемся».

Цяпер высвятляецца, што спадзявацца на Бога, можа, добра і карысна, але прымушаць палагацца на яго ў часе надзвычайнага становішчаў — незаконна.

Гэтая гісторыя пачалася ў 2006 годзе, калі заканадаўчы орган штата Кентукі вырашыў дадаць параграф да закона аб створаным пасля падзеяў 11 верасня міністэрстве ўнутранай бяспекі. Той закон пастанаўляў, што «Бог — усемагутны, і без яго ніводзін грамадзянін не абаронены перад абліччам любой пагрозы». Цікава, што ў рамках гэтага спрэчнага закона над уваходам у будынак мінсітэрства унутранай бяспекі мусіла з'явіцца шыльда: «Бяспека краіны не можа быць дасягнутая без апірышча на Ўсемагутнага Бога». Неўзабаве пасля прыйма закона дзесяць грамадзянаў-атэістаў падалі петыцыю ў Федэральны суд Кентукі, каб скасаваць падобнае палажэнне — на іх думку такая фармулёўка парушае адасабленне дзяржавы ад рэлігіі.

І вось сёлета ўсемагутны Бог пакідае закон аб міністэрстве ўнутранай бяспекі Кентукі. На гэтым тыдні фэдэральны суд пастанавіў, што так, сапраўды, падобнае палажэнне пярэчыць амерыканскай канстытуцыі.

«Калі мы нават дапусцім, што большасць жыхароў штату палагаюцца на Бога, што ён абароніць іх у час бяспекі, у гэтай справе дзяржаве нельга чыніць грамадзянам прымусы», — сказаў федэральны суддзя Томас Уінгейт.
Але гісторыя з боскім апірышчам пэўна будзе мець свой працяг. Заканадаўца Том Райнер, былы святар, з чыей ініцыятывы і была прыняты спрэчны закон у 2006 годзе, мае намеры абскардзіць новую пастанову федэральнага суда. «У судзе лічуць, што палажэнне спрыяе прасоўванню рэлігіі ў грамадстве. Але ж Бог — не рэлігія. Бог — гэта Бог… Трэба зразумець, што Бог сапраўды існуе. Сярод бацькоў-заснавальнікаў дзяржавы не знойдзецца ніводнага, хто бы не верыў у боскае існаванне».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць