Культура44

(Амаль) уся праўда пра Літву

У Мінску выйшла мультымедыйная кружэлка Litouskaja Pravda, цалкам прысвечаная нашай балтыйскай суседцы.

Пад гэтай сціплай сідзішнай вокладкай хаваецца цэлая краіна. Прынамсі, на гэтым настойваюць стваральнікі мультымедыйнага часопіса «34». Трэба адно паставіць змесціва, кружэлку, у камп'ютар і можна пачаць глядзець, чытаць, слухаць пра дзяржаву, да якой ад нас па вялікім рахунку, 0 кіламетраў. Цікава, цікава, і што там у сярэдзіне...

Спярша начэпім ружовыя акуляры. Дасціпны неаадраджэнскі комікс пра адрасы і шыльды беларускай Меккі. Для настальгуючых па ідэі «Няіхняй Вільні» – прачулы аповяд віленчука-беларуса. Потым акуляры рэзкім рухам здымаюцца і мы знаёмімся з Літвой вачыма саміх літоўцаў. Тут і vox populi - замалёўкі з віленскага рынка «Кальварыя», і vox intellectuali - пазнавальная відэа-выправа па віленскіх вулках з заходам на не менш віленскія завулкі і завуголлі.

Яшчэ на дыску Litouskaja Pravda - інтэрв'ю з бацькам самага галоўнага рэд-хот-чылі-перца Энтані Кідзіса, літоўца з паходжання, а таксама гутаркі з тамтэйшымі мастакамі і дызайнерамі. Пацешыць спажыўца мультымедыі таксама спіс-агляд культавых бараў і клубаў Вільні.

І зусім ужо беспасярэдне – на дыску Litouskaja Pravda хаваецца цэлая калекцыя яскравай літоўскай музыкі і складанка відэакліпаў.

Хоць мультымедыйная кружэлка атрымалася вільня- і багемацэнтрычная, але, акрамя стоціса, сакоціса і Сабоніса, нашых ведаў у літвазнаўстве істотна паболела. Міні-выснова? У Літоўскай Рэспубліцы таксама жывуць творчыя і таленавітыя людзі, якіх турбуюць тыя ж пытанні:

ці валюхаць у Еўропу/Расію, каб хочаш праславіцца дома?

на якой мове тварыць: на роднай ці на агульнапрынятай? (з 16 літоўскіх песняў, пададзеных на дыску, толькі адна праспяваная па-літоўску, астатнія - выключна інгліш).

Адно бянтэжыць, што такі файны і цалкам прадавабельны дыск нельга набыць адкрыта: адно цішком-нішком атрымаць у дарунак ад сяброў, або пабачыць на сайце часопіса.

Глядзі яшчэ: Што ведаюць літоўцы пра Беларусь?

...і беларусы пра Літву?

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць