Свет

Ізраіль не дазваляе Германіі перадаць Украіне супрацьтанкавыя ракеты Spike

Ізраіль адхіліў просьбу ЗША дазволіць Берліну пастаўляць Украіне супрацьтанкавыя ракеты, вырабленыя ў Германіі па ізраільскіх тэхналогіях і ліцэнзіі, паведамляе выданне Axios са спасылкай на амерыканскіх і ізраільскіх чыноўнікаў.

ПЗРК Spike

Выданне адзначае, што пытанне пастаўкі зброі з'яўляецца адным з апошніх палітычных рознагалоссяў паміж ЗША і Ізраілем, калі гаворка ідзе пра вайну.

Як піша Axios, пад ціскам адміністрацыі Джо Байдэна Ізраіль скарэктаваў сваю палітыку ў дачыненні да Масквы і паступова заняў больш праўкраінскую пазіцыю, чым калі Расія пачала сваё ўварванне. Але да гэтага часу ён не пастаўляе ва Украіну сучаснага ўзбраення.

Адзначаецца, што высокапастаўлены чыноўнік з Мінабароны Ізраіля Амір Эшэль два тыдні таму сустрэўся ў Вашынгтоне з намеснікам міністра абароны ЗША па пытаннях палітыкі Каленам Калем, каб абмеркаваць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі паміж краінамі.

Са слоў прадстаўнікоў ЗША і Ізраіля, Каль сустрэўся з Эшэлем і распавёў яму пра высілкі адміністрацыі Байдэна падштурхнуць краіны да паставак зброі Украіне і спытаўся, ці дазволіць Ізраіль Германіі перадаць Украіне супрацьтанкавыя ракеты Spike.

Выданне паведамляе, што Эшэль адхіліў запыт, адказаўшы Калю, што Ізраіль будзе пастаўляць Украіне толькі лёгкае ўзбраенне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць