Здарэнні22

Жыхару Мінска пагражаюць тры гады за «выключны цынізм» у дачыненні да міліцэйскай машыны

На разгляд у суд накіраваная крымінальная справа ў дачыненні да 27-гадовага гараджаніна, якога абвінавачваюць у хуліганстве, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру Цэнтральнага раёна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Вікіпедыя

Паводле матэрыялаў следства, аднойчы вечарам абвінавачаны знаходзіўся ў гасцях у свайго сябра на вуліцы Паўліны Мядзёлкі. Калі сярод ночы ў сяброў скончылася піва, яны пайшлі набыць дабаўкі на АЗС непадалёк.

Калі сябры выходзілі з пад'езда, яны пабачылі прыпаркаваны міліцэйскі «УАЗ». Міліцыянеры якраз прыехалі па выкліку мясцовых жыхароў, якім заміналі шумныя суседзі.

Адзін з мужчын вырашыў справіць малую патрэбу на пярэдняе кола службовай машыны і за гэтай справай быў заспеты ды затрыманы. Паколькі машына была міліцэйская, то ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.

Чалавеку выстаўлена абвінавачанне ў «наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам (хуліганства)». Па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса яму можа пагражаць пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі. Пакуль што ён знаходзіцца пад паручальніцтва.

Каментары2

  • BLR
    10.07.2022
    Машына пакрыўдзілась, атрымала нясцерпны маральны боль і напісала заяву?
  • рпа
    11.07.2022
    15 суток, все что больше - от лукавого.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць