Грамадства

Рэзнікаў: Украіна абавязалася не прымяняць HIMARS па тэрыторыі Расіі

Украіна абавязалася не выкарыстоўваць высокадакладную амерыканскую зброю, уключаючы HIMARS, па аб'ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Пра гэта кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю BBC News Украіна.

Сістэма HIMARS

Па словах міністра, адпаведныя абавязацельствы ён прапісаў у лісце свайму амерыканскаму калегу. У ім Рэзнікаў удакладніў, што Украіна будзе выкарыстоўваць пастаўленую зброю для стрымлівання ворага і дэакупацыі часова акупаваных тэрыторый.

Да таго ж, Пентагон цікавіўся, ці будзе Кіеў прымяняць гэтую зброю па акупаваным Крыме.

«Я сказаў, што ў нас дастаткова стратэгічных аб'ектаў на акупаваных расіянамі ўкраінскіх тэрыторыях. На што ён (кіраўнік Пентагона Лойд Осцін) адказаў: мы цябе зразумелі», — распавёў Рэзнікаў.

Акрамя таго, Украіна вядзе перамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі адносна дальнабойных ракет для амерыканскіх РСЗА.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць