Свет

«Я адчуваю абдымкі сына і зараз»: апошняе слова ў судзе журналісткі Ксеніі Луцкіной

У Мінскім гарадскім судзе 21 верасня былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна выступіла з апошнім словам. Ксенію вінавацяць ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). Пракурор запатрабаваў для яе восем гадоў калоніі, паведамляе «Вясна».

Разглядае справу суддзя Таццяна Фалькоўская.

Ксенія Луцкіна да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала «Беларусь 2» і ўвайшла ў асноўны склад «Каардынацыйнай рады».

Яна расказавала, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны планавалі стварыць «альтэрнатыўнае тэлебачанне» на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 ў Мінску на бульвары Мулявіна. У сваім апошнім слове журналістка Ксенія Луцкіна ўзгадала дні разам з сынам перад затрыманнем:

— 21 снежня 2020 года мы з сынам прыбіралі елку, рыхтаваліся да любага свята. У мяне было адчуванне, што ўсе будзе добра. Раніцай 22 снежня я праводзіла Мацвея ў школу, абняла і пацалавала. Я і сёння адчуваю гэтыя абдымкі. Я засынаю і прачынаюся з гэтым адчуваннем.

Наша елка стаіць у хаце ўжо 21 месяц. Мацвей нікому не дае яе прыбраць — ён чакае маму. 

Ксенія сказала, што яе галоўнае жаданне сёння — вярнуцца да сына:

 

 — Яму патрэбна маці. Не сябра, не проста дарослы побач, а маці. Чалавек, які кожны дзень дорыць пачуццё неабмежаванай любві, пачуццё бяспекі, дорыць тое самае дзяцінства. Больш за ўсё я хачу вярнуць веру ў дабрыню і справядлівасць. Я хачу выхаваць чалавека, грамадзяніна, чалавека, які ўмее рабіць правільныя высновы. Вярхоўны суд, прашу аб літасці і гуманнасці, аб магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай. Мой сын мае патрэбу ўва мне.

Таксама ў апошнім слове Ксенія нагадала аб сваёй хваробе і неабходнасці ў медыцынскай дапамозе спецыялістаў на свабодзе.

Прысуд ёй будзе абвешчаны 28 верасня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць