Эканоміка11

Міністр фінансаў: Беларусь верне 1,7 млрд рублёў ад падатковага манеўру

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў паведаміў, што Беларусь атрымае ад падатковага манеўру 1,7 млрд рублёў, а расійскія крэдыты спадзяюцца часткова рэфінансаваць. Словы міністра прыводзіць БелТА.

Юрый Селіверстаў. Фота: БелТА

Мінску ўдалося ўрэгуляваць з Масквой пытанне аб падатковым манеўры ў нафтавай сферы. Была падпісаная Дамова аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. У ёй утрымліваецца вырашэнне пытання па зваротных акцызах, што звязана з коштам нафты для беларускага боку.

Ужо з 1 студзеня 2023 года Беларусь будзе атрымліваць зваротны акцыз за два гады і такім чынам папаўняць бюджэт. «Гэта нам дасць дадатковыя недаўгавыя крыніцы для бюджэту ўжо з 1 студзеня. Зваротны акцыз будзе прыходзіць дзесьці на суму 1,7 млрд беларускіх рублёў», — паведаміў Селіверстаў.

Міністр фінансаў таксама расказаў пра планы выплат па знешніх абавязках у наступным годзе. Для «несяброўскіх» краін, па яго словах, магчымасці аплаты абмежаваныя, пакуль з Нацбанка не здымуць санкцыі. З Расіяй жа ёсць спадзяванні доўг часткова рэфінансаваць, то-бок атрымаць ад яе новы крэдыт на сплату папярэдняга.

Каментары1

  • Мойша
    25.10.2022
    Цана незалежнасці для іх

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага37

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага37

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць