Грамадства1010

Луцкі: «Жыццё ў краіне працягваецца … дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку»

«Адна супольная мэта — выстаяць на чарговым вітку цывілізацыйнага крызісу», — так называецца інтэрв'ю, якое даў часопісу «Беларуская думка» намеснік кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі Ігар Луцкі.

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі на саміце СНД у Санкт-Пецярбургу. Снежань 2022. Скрыншот з відэа

Якім запомніцца год гістарычнай памяці і якое значэнне ён мае для будучыні Беларусі, якія тэндэнцыі склаліся ў 2022-м у інфармацыйнай палітыцы і грамадскім развіцці, — такія пытанні часопіс лукашэнкаўскай адміністрацыі задаў чалавеку, які адказвае за ідэалагічную сферу, — Ігару Луцкаму.

«Для Беларусі адыходзячы 2022-гі быў няпростым, але выніковым. Атрымалася тое, што яшчэ ў пачатку года здавалася практычна немагчымым», — сказаў ідэолаг. 

Са слоў Луцкага вынікае, што ён досыць малаверна ацэньваў перспектывы нашай краіны, аднак рэальнасць пераўзышла яго чаканні.

«З апорай на падмурак гістарычнай памяці ўмацавалі народнае адзінства ўнутры краіны. Сталі астраўком міру і духоўнасці ва ўмовах глабальнага крызісу, які ўзмацняецца», — развіў сваю думку ён.

Ігар Луцкі ў кароткім інтэрв'ю чатыры разы працытаваў і яшчэ адзін раз узгадаў Аляксандра Лукашэнку.

«Мы павінны запомніць: калі мы не возьмем галаву ў рукі, то ў гэтым вось цяперашнім перадзеле свету мы зноў апынёмся ў гэтым страшным палітыка-эканамічным замесе… Колькі б нас ні было — 10—12—20 мільёнаў, памерці павінны, але захаваць яе для сваіх дзяцей». Гэта той самы выпадак, калі лідар фармулюе і простымі словамі даносіць да свайго народа глыбокі сэнс гістарычнага моманту», — кажа Луцкі.

«Нягледзячы на ўсе выклікі 2022 года, жыццё ў краіне працягваецца ў звыклым для грамадзян рэчышчы. І гэта найвышэйшае дасягненне, якое стала магчымым у першую чаргу дзякуючы кіраўніку нашай дзяржавы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку», — тлумачыць Луцкі.

Каментары10

  • Луцкі
    26.12.2022
    Луцкі: «Жыццё ў мяне працягваецца…»
  • даведка
    26.12.2022
    Подобные зажравшиеся чиновники очень редко (или почти никогда) сами пишут статьи и тексты своих интервью.
  • шура
    26.12.2022
    А не он ли и придумал этот бред "гістарычнай памяці"? Историческими могут быть битва, повернувшая ход истории, могут быть даже выступления одного яркого человека, изменившего представления человечества о жизни. Помните Юлия Фучика: "Люди, будьте бдительны!"  Историческими могут быть только события, оставившие след в истории.
    А память просто не может быть исторической, у каждого человека своя память, и она умирает всесте с человеком. Есть еще память общества, которая, безусловно, может сохраняться много поколений. Но это тоже не "историческая память". Историческая память - очередной совковый бред, хотя бы потому, что год "исторической памяти" никакого следа в истории не оставит.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць