Культура44

Заўтра Вадохрышча. «Як бачым, ніхто голы ў палонку не лезе»

Не акуналіся ў ваду на Вадохрышча ні ў праваслаўнай, ні ў каталіцкай традыцыях Беларусі, гэтая мода была прынесеная ў 90-я гады расійскай масавай культурай. Святары не бачаць у гэтым святасці, а дактары кажуць, што гэта вядзе да цыстытаў і імпатэнцыі.

Ілюстрацыйнае фота. Футбаліст Цярэнцій Луцэвіч падчас Вадохрышча ў Мінску

Апошнія гады мы назіраем, як расійская мода на акунанне ў палонцы на свята Хрышчэння распаўсюдзілася і на Беларусь. Вось як гэта, да прыкладу, адбываецца ў Мінску.

Нічога такога да 1990-х не было.

Вось на фота Вадохрышча на рацэ Мнюціцы ў мястэчку Лужкі Дзісенскага павета. Фота зробленае ў сярэдзіне 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Гэта быў важны фэст, з працэсіяй і крыжам, выразаным з лёду, але ніхто не акунаўся. Больш за тое, такое акунанне грамадская думка тады палічыла б непрыстойнасцю. Даўней саромеліся пры людзях раздзявацца і лезці ў ваду.

Урачыстае асвячэнне вады на рацэ Мнюціцы ў мястэчку Лужкі Дзісенскага павета. Сярэдзіна 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Фота з архіва Зінаіды Елісеевай (Мяцеліца)

А вось як апісвае святкаванне Вадохрышча ў сваёй працы «Абрады і звычаі Дзісеншчыны» Васіль Стома:

«На Вадохрышча ў некаторых цэрквах, асабліва калі яны знаходзіліся недалёка ад ракі ці возера, адбывалася ўрачыстае пасвячэнне вады. Дзеля гэтага ўжо за пару дзён перад святам выразаўся з лёду вялікі колькіметровы крыж, які фарбаваўся найчасцей ярка-сіняй фарбай і ўстанаўляўся на лёдзе недалёка ад берага ракі; навокал крыжа расстаўляліся зялёныя ялінкі ды іншыя ўпрыгожанні. Пасля заканчэння Багаслужбы ў царкве ў бок ракі ці возера ішоў хрэсны ход; па кароткіх малітвах над вадой святар апускаў у загадзя прасечаную палонку напрастольны крыж і гэтым самым асвячаў ваду. У часе апускання крыжа паліцыя, войска ці іншыя стралкі давалі залпам тры выстралы.

Пасля заканчэння Багаслужбы на рацэ кожная сям'я набірала з палонкі вады ў загадзя падрыхтаваную пляшку. Гэтая вада лічылася святой ды перахоўвалася праз цэлы год для ўжытку ў розных выпадках, такіх як пажар, раптоўная хвароба і г. д.»

«Акунанне ў палонку на Вадохрышча — цалкам не царкоўны звычай. Ён не мае ніякай сакральнай сілы, з ім адназначна не звязана абмыванне грахоў, — расказваў светлай памяці протаіерэй Сергій Гардун.

Ёсць толькі два спосабы вызвалення ад сваіх грахоў. Першы — гэта само прыняцце хрышчэння, і чалавек можа быць ахрышчаны толькі адзін раз у жыцці. Па-другое, калі мы … каемся ў сваіх грахах. … Царква загадвае гэта рабіць не радзей чым 4—5 разоў на год, можна часцей, кожны месяц».

Ён адзначыў, што непадрыхтаваны чалавек, акунаючыся ў палонку, можа толькі нашкодзіць свайму здароўю.

«Акунацца можна толькі ў тым выпадку, калі ты падрыхтаваны да гэтага», — казала загадчыца другога тэрапеўтычнага аддзялення Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Ганна Лескіць.

«Акунанне ў палонку для непадрыхтаванага чалавека нічога, акрамя стрэсу для арганізма, не дасць. Асабліва пільнымі трэба быць людзям, якія маюць сардэчна-сасудзістую паталогію.

Ад акунання ў халодную ваду можа здарыцца спазм. А да якіх наступстваў ён можа прывезці? Гэта і інфаркт, і спыненне сэрца.

Людзям, якія маюць праблемы з дыханнем, таксама не варта рызыкаваць, — тлумачыць доктарка. — 

Вадохрышча — гэта не атракцыён, каб акунуцца дзеля таго, каб акунуцца. — Не варта гэта рабіць без трэніроўкі».

Акрамя таго, раптоўнае пераахалоджванне арганізма вядзе да хвароб мочапалавых органаў, сярод якіх цыстыты і імпатэнцыя, кажуць дактары.

Таму не паддавайцеся расійскім уплывам, не капіруйце дурных звычак бяздумна, гэта псеўдагеройства.

Каментары4

  • Студзень
    18.01.2023
    Да 1990-х не было... у СССР шмат чаго не было, i рэлiгiя была па сутнасцi пад забаронай, акрамя веры ý хуткi камунiзм ды Ленiна як мiсiю
  • Примите лучше тёплую ванну, чем окунаться в прорубь
    18.01.2023
    Эту попсу на наши земли принес российский телек и рязанские попы, точно также как и цыбулины (аля золотые купола), и их восьмиконечные кресты, коих никогда на наших землях не было. Зайдите на любое кладбище и обратите внимание, что на всех старых могилах (старше 30 лет) стоят обычные четырёхконечные кресты без всяких рязанских перекладин. Поэтому, примите лучше тёплую ванну, чем окунаться в прорубь
  • Кецка
    20.01.2024
    Калі будзе па-беларуску?

Цяпер чытаюць

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць перанесці тэрміны падачы дэкларацый і аплаты падаткаў

Супрацоўнікі дыпмісій ЕС ушанавалі памяць расстраляных у Курапатах5

У Мінску не засталося ніводнага раёна, дзе сярэдні кошт квадрата жылля быў бы менш за $20001

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця5

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец153

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»4

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць