Вайна

Першыя «лаўцы шахедаў» ужо працуюць

Міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў паказаў, як працуе новая сістэма перахопу, якая складаецца са сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і дронаў Fortem DroneHunter F700, што займаюцца непасрэдным прызямленнем расійскіх і іранскіх беспілотнікаў.

Фота: скрыншот з відэа-дэманстрацыі «лаўца шахедаў», тэлеграм-канал Fedorov

Па словах міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава, у краіне з'явіліся першыя «лаўцы шахедаў» — самыя сучасныя сістэмы процідзеяння варожым беспілотнікам, якія стаяць на ўзбраенні ЗША і абараняюць амерыканскія стратэгічныя аб'екты. Усяго ва Украіну дастаўлена шэсць такіх сістэм.

Таксама ён дадаў, што цяпер «лаўцы шахедаў» ужо пастаўленыя на абарону ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

«Комплекс радараў і сродкаў глушэння сігналу дапамагае выяўляць і блакаваць варожыя БПЛА, а таксама выпускае свае ўласныя дроны. Fortem DroneHunter F700 — аўтаномны дрон з радыёлакацыйным кіраваннем і штучным інтэлектам. Ён ляціць на хуткасці больш за 100 км/г, перахоплівае і прызямляе варожыя беспілотнікі», — напісаў Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.

https://t.me/zedigital/2827

Відэа: тэлеграм-канал Fedorov

Нагадаем, што Расія ў вайне супраць Украіны выкарыстоўвае іранскія беспілотнікі «Шахед», якія з восені 2022 года атакуюць украінскія энергетычныя аб'екты, выклікаючы ў гарадах перабоі з асвятленнем і водазабеспячэннем.

Чытайце яшчэ:

Bloomberg: Пуцін рыхтуе новы наступ на Украіну, вайна можа зацягнуцца на гады

«Нашым будзе цяжка, бо «Армата» — міф». Стралкоў пракаментаваў перадачу танкаў Украіне

Белы дом: Нашы танкі дапамогуць Украіне вызваліць усю сваю тэрыторыю. А Крым — гэта Украіна 

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць