Грамадства99

«Панюхаеце — смерць на працягу двух сутак». У чатах масава рассылаюць паведамленні пра атручаныя «ўкраінцамі» пробнікі духоў

У беларускіх чатах множацца паведамленні пра падазроныя пробнікі духоў на вуліцах. Міліцыя пракаментавала.

Фота: Valentina Schick / Unsplash

«Папярэдзьце ўсіх сваіх знаёмых, каб ніякія пробнікі на вуліцы не нюхалі! Падыходзяць і прапануюць да святаў водары засланцы з Украіны. Панюхаўшы такі пробнічак, чалавек атрымлівае лятальны зыход на працягу 2 сутак. Гэта ўжо дакацілася з Луганска да нас», — пішацца ў паведамленні, якое масава рассылаецца па розных чатах.

Віцебская міліцыя пракаментавала гэтыя паведамленні. Такія выпадкі назвалі фэйкам.

«На Віцебшчыне не зафіксавана ніводнага факту атручвання грамадзян нявысветленымі прэпаратамі. Лічым, што гэта чарговая «вутка», якая распаўсюджваецца з мэтай дэстабілізацыі грамадскага спакою», — сказала афіцыйная прадстаўніца УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Надзея Дзенісюк.

Каментары9

  • Алек. Ру
    03.03.2023
    НЕ, Рэжа вока русіцызм "духі". Ëсць жа беларускае "парфума". Украінцы таксама менавіта гэтае слова у́жываюць.
  • Духі
    03.03.2023
    Вуха рэжа фрэнчыцызм – „парфума”. Ёсць жа існа беларускае слова „ау дэ Колонья”. Амаль паўсюль у свеце так кажуць :)
  • Jahor
    03.03.2023
    Няўжо вы не чыталі "Парфуму" Патрыка Зюскінда? А "духі" - гэта міфічныя істоты. І яшчэ гэта маладыя салдаты, над якімі здзекуюцца "дзяды".

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

З’явіўся трэйлер фільма з Цілем Швайгерам, які знялі ў Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць