Свет7373

Шанцы выжывання прапагандыста Прылепіна 50/50 — Brief

З'явілася новая інфармацыя пра стан адыёзнага расійскага прапагандыста Захара Прылепіна, якога сёння падарвалі ў машыне ў Ніжагародскай вобласці.

Як паведамляе канал «РЕН ТВ», у Прылепіна цяжкая спалучаная траўма, кантузія абодвух лёгкіх, мінна-выбуховае раненне і шматлікія пераломы ды ўдары. Прапагандыст нібыта паступіў у бальніцу ў свядомасці, яму робяцца аперацыі.

Шанцы на тое, што Прылепін выжыве, нібыта 50 на 50. «Вельмі сур'ёзныя траўмы. Эвакуацыі ў Маскву пакуль не падлягае. Усё вырашыцца на працягу сутак», — паведаміла выданню Brief крыніца ў структуры аховы здароўя Ніжагародскай вобласці.

Раскошны Audi Q7 нямецкай вытворчасці, у якім ехаў Прылепін, выбухнуў сёння па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Мяркуецца, што спрацавала выбуховае прыстасаванне пад днішчам машыны.

Пры выбуху аўтамабіля загінуў яго кіроўца, таксама расійскі прапагандыст, Прылепін атрымаў раненні. СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт». Паведамілі нават, што ўжо затрыманы адзін падазраваны.

Каментары73

  • Карма
    06.05.2023
    Ен у першую чаргу чалавек, якога падарвали тэрарысты, и няважна чаму. Тэракт есуь тэракт. А тыя, хто радуюцца и зласловяць з гэтай нагоды, атрымаюць сваю карму. Пабойцесь Бога, няшчасныя дэмакратычныя незалежныя.
  • Туз
    06.05.2023
    Карма, притихни, клоун печальный. Твоя карма как раз и улыбнулась Прилепину
  • Чаркашкварка
    06.05.2023
    Карма, гэта ня есць тэракт, гэта вайна, якую яны i развязалi. яны самi ёсць тэрарысты i ваенныя злачынцы. А па законах вайны - гэта законная цэль для знiшчэння. I расплату усе развальшчыкi i зачыншчыкi гэтай вайны атрымаюць.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot17

У Польшчы палітычны крызіс, справакаваны змаганнем за Канстытуцыйны трыбунал. Наўроцкі развярнуў самалёт і тэрмінова вярнуўся21

«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе2

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы28

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць