Грамадства

Заўтра абвесцяць прысуд па «справе Гайдукевіча»

У Мінскім гарадскім судзе ўжо чатыры месяцы ідзе суд па гучнай крымінальнай справе, у тым ліку за нібыта спробу падпалу дома Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года. Заўтра па гэтай справе будзе абвешчаны прысуд, піша «Вясна».

Па справе праходзіць 18 абвінавачваных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў.

Дзяржаўнае абвінавачанне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, 6 чэрвеня запрасіла фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі. Па справе праходзіць шмат былых сілавікоў, таму пракурор прапаноўвае пазбавіць іх вайсковых званняў.

Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. Тэкст абвінавачання займае 136 старонак.

Прысуд будзе абвешчаны 21 чэрвеня ў 10:30 у адкрытым рэжыме ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць