Здарэнні

У Маскве знайшлі целы ўсіх васьмярых дыгераў

Ратавальнікі знайшлі целы ўсіх васьмярых удзельнікаў смяротнай экскурсіі па маскоўскіх калектарах. Экскурсавода Канстанціна Філіпава і адну з удзельніц — Дар'ю Быкаву — знайшлі каля парка «Зараддзе», а Дзмітрыя Маркушына і яго дачка Лізу — каля Вялікага Усцінскага моста, паведамляе тэлеграм-канал Shot.

Вось спіс загінулых:

  • — Андрэй Фадзееў, 63 гады
  • — Алена Фадзеева, 63 гады
  • — Дар'я Быкава, 34 гады
  • — Віка Шнейдэр, 15 гадоў
  • — Глеб Лагашын, 17 гадоў
  • — Ліза Маркушына, 15 гадоў
  • — Дзмітрый Маркушын, 47 гадоў
  • — Канстанцін Філіпаў, 31 год

Пошукавая аперацыя завершана.

Экскурсія, якая скончылася трагедыяй, прайшла 20 жніўня. Пасля залевы з групай знікла сувязь, сваякі зніклых звярнуліся ў паліцыю. Пачаліся пошукі.

21 жніўня ў Маскве-рацэ былі выяўленыя целы Глеба і яго дзяўчыны. Потым знайшлі астатніх.

На сайце, дзе можна было за 9 тысяч расійскіх рублёў з чалавека заказаць экскурсію па калектарах, гаворыцца, што мерапрыемства не праводзіцца падчас дажджу. Чаму гэтае правіла было парушана, пакуль невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»16

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца13

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў10

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць