Усяго патроху44

Памёр другі ў свеце пацыент з перасаджаным сэрцам свінні

У ЗША праз шэсць тыдняў пасля аперацыі памёр 58-гадовы Лорэнс Фосет — другі ў свеце пацыент, якому перасадзілі сэрца генетычна мадыфікаванай свінні. Іх пакуль і было ўсяго толькі двое.

«З глыбокім смуткам мы паведамляем пра смерць Лорэнса Фосета, 58-гадовага пацыента з невылечнай хваробай сэрца, якому была праведзена другая ў свеце трансплантацыя сэрца генетычна мадыфікаванай свінні. Фосет перанёс аперацыю 20 верасня і змог пражыць амаль шэсць тыдняў», — гаворыцца ў некралогу.

Пацыент з тэрмінальнай стадыяй сардэчнай недастатковасці паступіў у медыцынскі цэнтр 14 верасня. Фосет быў прызнаны непрыдатным для атрымання чалавечага донарскага сэрца ў сілу раней перанесенага ім сардэчна-судзіннага захворвання і ўскладненняў з унутраным крывацёкам. 15 верасня ўпраўленне па кантролі якасці харчовых прадуктаў і лекавых сродкаў ЗША выдала экстранны дазвол на аперацыю, каб дапамагчы падоўжыць жыццё пацыента.

Цягам першага месяца пасля аперацыі перасаджанае сэрца працавала вельмі добра. Пацыент праходзіў курс фізіятэрапіі і спрабаваў зноў навучыцца хадзіць. Аднак медыкі ўстанавілі, што ў апошнія дні ў яго пачалі праяўляцца прыкметы адрынання перасаджанага сэрца, што ўрэшце і прывяло да смерці.

Папярэдняя такая аперацыя была зроблена ў тым жа медыцынскім цэнтры ў 2022 годзе. Тагачасны пацыент, 57-гадовы Дэвід Бенет, памёр праз два месяцы. 

Каментары4

  • Рыгор
    02.11.2023
    А мог бы на шесць тыдняў раней памерці як чалавек.
  • Сямен
    02.11.2023
    Канфуцы з Навасёлак, прашу Вас не карыстацца усими вынаходками медыцыны. Будзьце кансэкфэнтными, уся навука ад д'ябла. Няхай лепш святары праваслауныя чы иншыя лечаць, яны напэуна ведаюць лепш як за грошыки у Бога здароуя папрасиць, альбо кали што не так - то малитву прачытаюць каб у рай перавяли)
  • Канфуцы з Навасёлак
    02.11.2023
    Сямен, Так калі ласка, спрабуйце, толькі нічога не атрымаецца.  Існуе нябачнае мяжа паміж медыцынай і Стварэннем і чалавецтва яе ніколі не перакрочыць. Не дадуць. Спачатку сэрца свінні, потым лыч свінні, потым галаву свінні і на выхадзе атрымаем хімеру? Не, такое Стварэнне даступнае толькі багам. 

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць