У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».

Лукашэнка 11-12 красавіка здзейсніць працоўны візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе яго прэс-служба.
У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам». Яны абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы, паведамляе прэс-служба.
12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы.
Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары