Вулічныя акцыі 14 лютага сябе вычарпалі.
Міжнародная маладзёжная арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія) не будзе праводзіць традыцыйнае шэсце ў Дзень святога Валянціна 14 лютага.
Пра гэта 2 лютага на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік старшыні арганізацыі Іван Шыла.
Паводле яго слоў, вулічныя акцыі 14 лютага «сябе вычарпалі».
«На шэсце прыходзіць прыкладна сто чалавек, яны традыцыйна разганяюцца міліцыяй. Мы вырашылі, што такім чынам мы не прыцягнем у арганізацыю новых людзей. Патрэбна «перафарматаванне» акцыі ў Дзень святога Валянціна. На маю думку, «Малады фронт» перарос фармат такіх акцый. Таму традыцыйнай вулічнай акцыі 14 лютага не будзе», — сказаў Шыла.
Паводле яго слоў, замест акцыі а
дбудзецца ўручэнне першай нацыянальнай прэміі за любоў да Беларусі, заснаванай «Маладым фронтам». Уручэнне прэміі адбудзецца 14 лютага ў гасцініцы Crown Plaza ў Мінску.
«На ўручэнне прэміі запрошана больш за 300 гасцей: журналісты, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, знакамітыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі. Гэта прэмія не матэрыяльная, а, хутчэй, маральная. Мы вырашылі адзначыць тых, хто дасягнуў пэўных вынікаў у папулярызацыі беларускай мовы і беларускай культуры», — адзначыў Шыла.
Аднак, паводле слоў лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, арганізацыя не адмаўляецца ад правядзення іншых акцый, прысвечаных Дню святога Валянціна. «Як і раней, прадстаўнікі нашай арганізацыі наведаюць пасольствы краін Еўрасаюза, каб перадаць паслам віншаванні з гэтым днём, выказаць словы любові да Еўропы і яшчэ раз адзначыць, што выбар Беларусі — гэта інтэграцыя ў еўрапейскую супольнасць», — сказаў Дашкевіч.
Пры гэтым ён адзначыў, што сёлета 14 лютага выпадае на нядзелю, калі дыпламатычныя місіі не працуюць. «Таму нашы актывісты павіншуюць супрацоўнікаў еўрапейскіх пасольстваў загадзя — у пятніцу, 12 лютага», — падкрэсліў Дашкевіч.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары