Грамадства77

Святлана Ціханоўская едзе на саміт НАТА ў Вашынгтоне

Святлана Ціханоўская едзе ў Вашынгтон, дзе прыме ўдзел у Публічным форуме НАТА па запрашэнні генеральнага сакратара Енса Столтэнберга.

Святлана Ціханоўская і Енс Столтэнберг, травень 2024 года

Падчас візіту ў Вашынгтон з 9 па 12 ліпеня Святлана Ціханоўская выступіць на шэрагу мерапрыемстваў, дзе раскажа пра сітуацыю ў Беларусі, гібрыдныя атакі рэжыму супраць Польшчы, Літвы і Латвіі, размяшчэнне ядзернай зброі і магчымыя сцэнары развіцця падзеяў, паведамляе яе прэс-служба. 

«Я рада, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі пачынаюць дыялог з НАТА. Альянс заснаваны на каштоўнасцях, якія блізкія беларусам — свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права. Я лічу, што для кожнай еўрапейскай краіны неабходна будаваць паважлівыя і канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна і для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў і для падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Я б хацела, каб Беларусь успрымалася як надзейны, мірны і прадказальны партнёр. 

Беларусь павінна быць успрынятая не толькі як пагроза, але і як магчымасць. Мы вельмі не хочам, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна. Падчас саміту ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з прадстаўнікамі і саюзнікамі НАТА пра далейшы дыялог, абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва ў медыяполі».

У траўні Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам НАТА і выступіла перад Паўночнаатлантычным саветам у Бруселі.

Каментары7

  • Пытанне
    08.07.2024
    Яна там ужо была. Якія вынікі той паездкі на саміт НАТА? Што зроблена ёй па выніках мінулай паездкі?
  • Пытанне
    08.07.2024
    Ціханоўскач ізноў, як і ў мінулы раз, не бярэ з сабой на саміт НАТА прадстаўнікоў палка Каліноўскага?
  • Deer
    08.07.2024
    John, а ты адкуль строчыш свае пісулькі?

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры26

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання19

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць