Былы дыпламат Валер Кавалеўскі нядаўна абвесціў, што пакідае Аб'яднаны пераходны кабінет. Аказалася, што не ён адзін.
Пра гэта былы дыпламат расказаў у эфіры «Еўрарадыё».

Разам з Кавалеўскім сышлі двое чалавек, якія дапамагалі яму ў прадстаўніцтве па замежных справах пры Кабінеце і каго ён набіраў у каманду. Гэта Кірыл Данько (быў прэс-сакратаром Кавалеўскага) і Антон Пянькоўскі (у 2014-2021 гадах працаваў у аддзеле публічнай дыпламатыі пасольства ЗША ў Беларусі).
Цяпер Кавалеўскі стварае Агенцыю еўраатлантычнага супрацоўніцтва. Двое яго калег будуць працаваць там жа.
У агенцыі Кавалеўскі працягне займацца знешнімі адносінамі — спрыяць таму, каб Беларусь успрымалася як незалежная дзяржава і атрымлівала падтрымку ад палітычных саюзнікаў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары