Здароўе11

Трэніруецеся, каб пахудзець? Гэта рэдка спрацоўвае — навукоўцы

Даследаванне працэсаў метабалізму развенчвае міфы аб тым, як мы спальваем калорыі і як гэта мяняецца з гадамі.

Наша цела і мозг могуць рэгуляваць колькасць калорый, якія неабходна спаліць, запавольваючы ці адключаючы некаторыя біялагічныя аперацыі ў перыяд найбольшай фізічнай актыўнасці. У выніку колькасць спаленых калорый застаецца прыкладна аднолькавай незалежна ад таго, наколькі мы актыўныя.

Гэта сцвярджае вядомы даследчык, эвалюцыйны антраполаг з Універсітэта імя Дзюка Герман Понтцэр (Herman Pontzer), які даў інтэрв'ю выданню The Washington Post.

Вучоны спасылаецца на вынікі даследавання, падчас якога ягоная каманда назірала за людзьмі, якія вядуць актыўны лад жыцця (сярод іх былі, напрыклад, удзельнікі шматдзённых трансамерыканскіх марафонаў) і тымі, хто вёў сядзячы лад жыцця.

Таксама вучоны развянчаў некаторыя міфы адносна метабалізму.

Метабалізм і пол

Многія думаюць, што метабалізм у мужчын хутчэйшы, чым у жанчын. Па словах Понтцэра, гэта з'яўляецца праўдай толькі часткова. Мужчыны звычайна трохі большыя за жанчын і маюць менш тлушчавай масы, што прыводзіць да больш высокіх выдаткаў энергіі.

Але калі параўнаць мужчыну і жанчыну аднолькавага памеру з аднолькавым працэнтам тлушчу, іх дзённы расход энергіі будзе аднолькавым.

Метабалізм і ўзрост

На піку метабалізм знаходзіцца ў познім падлеткавым узросце, калі арганізм спальвае найбольшую колькасць калорый за ўсё жыццё.

Аднак калі глядзець на колькасць спаленых калорый на кілаграм вагі, то сапраўднымі рэкардсменамі з'яўляюцца дзеці 3—4 гадоў. Іх клеткі працуюць з фантастычнай інтэнсіўнасцю з-за хуткага росту і развіцця, хаця агульнае спажыванне калорый застаецца невялікім з-за маленькага памеру цела.

Вучоны называе памылковым распаўсюджанае меркаванне аб тым, што метабалізм пачынае рэзка запавольвацца ў сярэднім веку.

Даследаванні, праведзеныя з удзелам тысяч людзей, паказалі, што ад 20 да 50 гадоў метабалізм практычна не мяняецца, калі ўлічваць памер цела. Некаторае запаволенне назіраецца толькі пасля 60 гадоў.

Чаму мы набіраем вагу ў сярэднім узросце

Многія заўважаюць, што ў сярэднім узросце пачынаюць набіраць вагу. Калі метабалізм застаецца стабільным, што тады мяняецца? Асноўная прычына гэтага, як тлумачыць Понтцэр, — харчаванне. У сярэднім узросце мы сутыкаемся з вялікай колькасцю стрэсаў, што спрыяе фармаванню нездаровых харчовых звычак.

Акрамя таго, з узростам людзі набіраюць вагу паступова: некалькі лішніх кілаграмаў могуць з'яўляцца ў святочны сезон, а скідаць іх становіцца больш складана, бо мы радзей прытрымліваемся строгіх абмежаванняў.

Ці ўплываюць на метабалізм дыета і разумовая праца

Папулярная ідэя аб тым, што можна паскорыць метабалізм з дапамогай пэўных прадуктаў ці таблетак, не пацвярджаецца навукай.

Ніякія дыеты, і высокавугляводная, і нізкавугляводная, з нізкім утрыманнем тлушчаў або з высокім утрыманнем бялку — не аказваюць прыкметнага ўплыву на колькасць калорый, якія арганізм спальвае за дзень.

Таксама, як сцвярджае Понтцэр, інтэнсіўная мазгавая дзейнасць не ўплывае на расход калорый. Наш мозг сапраўды спажывае шмат энергіі — каля 300 кілакалорый у дзень, што эквівалентна прабежцы на 5 кіламетраў. Аднак гэтая колькасць не мяняецца ў залежнасці ад таго, пагружаныя мы ў разважанні ці цалкам расслабленыя. У абодвух выпадках мозг будзе спальваць столькі ж.

Як спорт уплывае на метабалізм

Што да фізічнай актыўнасці, то тут таксама ёсць нюансы. На першы погляд здаецца, што чым больш мы займаемся спортам, тым больш калорый спальваем і лягчэй скідаем вагу. Але даследаванні паказваюць, што гэта не зусім так.

Калі мы пачынаем рэгулярна займацца спортам, то арганізм з часам адаптуецца і перастае значна павялічваць расход калорый. Напрыклад, наша цела можа зменшыць энергію, выдаткаваную на іншыя працэсы, каб кампенсаваць энергавыдаткі на практыкаванні.

Аднак ёсць і добрыя навіны. Фізічныя практыкаванні прыводзяць да зніжэння запалення і рэакцыі на стрэс. Рэгулярныя трэніроўкі паляпшаюць агульны стан арганізма і дапамагаюць спраўляцца з нагрузкамі, нават калі не прыводзяць да значнай страты вагі.

Каментары1

  • Бывалы
    30.11.2024
    Сексом занимаетесь, правильно питайтесь, контролируйте здоровый сон, и будет у вас хорошая форма и добры настрой.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы42

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →