Раз’юшаная моладзь патрабуе, каб «расійцы забіраліся з кіргізскай зямлі»
Раніцай каля тысячы чалавек, узброеных палкамі і паходнямі, увайшлі ў сталіцу Кыргызстана. На ўскраінах Бішкека натоўп спрабуе захапіць дамы туркаў і расійскамоўных жыхароў.Расійскія дэсантнікі, дыслакаваныя у рэспубліцы, у сітуацыю пакуль не ўмешваюцца.
У Бішкек натоўп прыйшоў з боку вёскі Маёўка, дзе, як паведамілі відавочцы расійскім інфармагенцтвам, моладзь зрабіла спробу захопу дамоў расійскамоўных грамадзян.
«Яны ўрываліся ў дамы расійцаў і патрабавалі, каб расійцы забіраліся», — сказала адна з жыхарак вёскі.
Па дарозе моладзь падпаліла машыну праваахоўных органаў.
Сутыкненні перакінуліся на цэнтр горада.
Удзел у нападзе бралі так званыя «самазахопнікі» — асобы, якія прэтэндуюць на землі ў кіргізскай сталіцы. 5 гадоў таму, пасля скідання Акаева, самазахопнікі прэтэндавалі на дзяржаўныя землі, гэтым разам пакусіліся на прыватныя.
Нестабільнай застаецца і сітуацыя на поўдні краіны. Учора мітынгоўцы ў Джалалабадзе збілі міністра ўнутраных справаў часовага ўрада краіны.
Каментары