Грамадства11

Роўна 10 гадоў таму Алесь Чаркашын першым з беларусаў загінуў у баях за Украіну

28 жніўня 2015 году ў шпіталі ў Запарожжы ад баявых раненняў, атрыманых на Данбасе, памёр актывіст з Берасця Алесь Чаркашын. Ён стаў першым беларусам, які паклаў сваё жыццё ў баях за незалежную Украіну ў XXI стагоддзі. 

Тады ішла антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе, куды ў 2014 годзе ўварваліся расейскія войскі. Цяпер ідзе поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны і маштабы баявых страт, у тым ліку сярод беларускіх грамадзян, якія абараняюць Украіну, шматкроць вырасьлі, піша «Свабода».

Алеся Чаркашына згадаюць ягоныя бацькі і сваякі, аднадумцы з аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя і вернікі пратэстанцкай царквы, у якую ён уваходзіў. А таксама баявыя пабрацімы, якія працягваюць ваяваць з агрэсарам.

«Хаваюць ваяра». Гэтыя словы праваабаронца «Вясны» зь Берасьця Ўладзімер Вялічкін пачуў на пахаваньні Алеся Чаркашына 3 верасьня 2015 году.

«Запомнілася, што сказаў гэта нават не падлетак, а хлопчык узростам усяго 10, можа, 12 гадоў», — распавёў Свабодзе Ўладзімер Вялічкін.

Таксама праваабаронца быў уражаны тым, як шмат людзей прыйшло на разьвітаньне з Алесем Чаркашыным. І што ў двары ягонага дома, калі выносілі труну, людзі станавіліся на калені.

Уладзімер Вялічкін пазнаёміўся з Алесем Чаркашыным двума гадамі раней. 15 сьнежня 2013 году Чаркашын зладзіў пэрформанс, у часе якога прамаўляў каля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшыся чырвонай фарбай. У часе пэрформансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам.

«Пасьля акцыі Алесь прыйшоў да нас у офіс, чакаў арышту. Меў патрэбу ў праваабарончай дапамозе, а больш, відаць, у маральнай падтрымцы, але мы адчулі, наколькі ён сам быў моцным чалавекам, здольным на дапамогу іншым», — згадаў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Акцыя Алеся Чаркашына каля Берасьцейскага аблвыканкаму, сьнежань 2013 году

У 2014 годзе Чаркашын увайшоў у склад Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», меў пазыўны «Тарас», служыў вайсковым капэлянам. 10 жніўня 2015 году Чаркашын быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і праз некалькі тыдняў памёр у шпіталі ў Запарожжы. Добраахвотніку было 32 гады.

Алеся Чаркашына пахавалі на могілках вёскі Камяніца Жыравецкая ў Берасьцейскім раёне.

Яго пасьмяротна ўзнагародзілі мэдалём «За самаахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» і ордэнам «Народны герой Украіны», а таксама мэдалём «Пагоні», які ў 2022 годзе заснавала Рада БНР.

За час пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі больш як 70 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Кіева. Імёны многіх зь іх застаюцца нераскрытымі з прычынаў бясьпекі.

Каментары1

  • Сапраўны ваяр, свядомы герой!
    28.08.2025
    Вангую, зараз набягуць КДБ боты, якія разумеюць што за 3% нага ніхто паміраць не будзе. катаваць людзей у турмах яны могуць, а ваяваць - не.
    Усе бачылі як прыгожын ішоў без перашкод, а ў 3%нага рэйтынг та значна меньшы)))

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты6

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнтам Балгарыі стала Іліяна Ётава1

У Мінсувязі патлумачылі пра абмежаванне мабільнага інтэрнэту7

Сястра крымінальніка з магілёўскай турмы абурылася станам брата. І тут пачалося10

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага8

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты6

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць