Грамадства55

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску

Суд у расійскай рэспубліцы Марый Эл прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці грамадзяніна Беларусі Кірыла Вайтовіча за адпраўку ў месенджары фразы «Слава Украіне!», суправаджанай імітацыяй парасячага віску. Адпаведная інфармацыя апублікаваная ў картатэцы Іашкар-Алінскага гарадскога суда, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новости!».

Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2024 года падчас перапіскі іншы карыстальнік прапанаваў Вайтовічу «парохкаць». У адказ падсудны напісаў «Слава Украіне!» і праімітаваў з дапамогай літарнай камбінацыі «УИ УИИИИ» гук парасячага віску.

Паведамляецца, што на судзе Вайтовіч часткова прызнаў віну і заявіў пра раскаянне, патлумачыўшы, што выкарыстаў лозунг, маўляў, не для падтрымкі Украіны, а з мэтай зняважыць суразмоўцу, якога прыняў за ўкраінца.

Суд аштрафаваў яго на 1000 рублёў па артыкуле аб дэманстрацыі «нацысцкай атрыбутыкі».

Кірыл Вайтовіч пераехаў у Расію ў 2019 годзе. У 2023 годзе яго ўжо затрымлівалі ў Іашкар-Але з плакатам на беларускай мове падчас акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. На плакаце было напісана: «Ноч паэтаў, 29—30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору. Жыве вечна». Тады яго ўрэшце адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў. 

Каментары5

  • яго тэлік сапсаваў ці што?
    25.09.2025
    Каша ў галаве ў спадара. На акупаваных тэрыторыях Украіны русня зараз робіць тое самае, што ў 1937. На якім звяне лагічнага ланцужка ў такіх людзей адбываецца разрыў - гэта цяжка ўясніць тым, хто ў сваіх развагах і поглядах паслядоўны.
  • deviant
    25.09.2025
    "Ёшкар-Ола". не прыдумвайце назвы занава.
  • Woodoo Cult
    25.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць