Грамадства

«Пакуль не ў тых колькасцях, але трэба ж з чагосьці пачынаць»

У Беларусі і Грузіі велізарны патэнцыял для супрацоўніцтва ў розных галінах, у тым ліку палітыцы, эканоміцы і культуры, заявіў грузінскі пасол Георгій Чхеідзэ, які 28—29 верасня наведвае з рабочым візітам Магілёўскую вобласць.

Паводле яго слоў, для развіцця беларуска-грузінскіх эканамічных адносінаў гэты год стаў знакавым. «У нас адбылося першае пасяджэнне беларуска-грузінскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Батумі ў ліпені. Пасяджэнне было вельмі цікавым, паколькі ў ім узялі ўдзел не толькі ведамствы, але і прадстаўнікі бізнесу», — сказаў Чхеідзэ.

«Вы бачыце, што ў Беларусі прадстаўлена наша прадукцыя, беларуская прадукцыя таксама прадстаўлена ў Грузіі. Можа быць, пакуль не ў тых колькасцях, але трэба ж з чагосьці пачынаць. У параўнанні з папярэднім перыядам назіраецца тэндэнцыя росту», — адзначыў пасол.

Гаворачы аб палітычным дыялогу дзвюх краін, ён падкрэсліў, што «любая палітыка вызначаецца канкрэтнымі справамі, канкрэтнымі дзеяннямі». «Галоўны вынік — гэта наша супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ва ўсіх сферах — гэта культура, эканоміка, навука, адукацыя», — сказаў дыпламат.

Пры гэтым Чхеідзэ фактычна ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці змянілася б стаўленне грузінскага боку да Беларусі, калі б тая, пазіцыянуючы сябе галоўнай саюзніцай Расіі, прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

«Будзем жыць, працаваць, кантактаваць і будаваць сумесную будучыню», — сказаў ён.

Гаворачы аб супрацоўніцтве ў сферы культуры, пасол паведаміў, што ў 2010 годзе калектывы Беларусі і Грузіі ўзялі ўдзел у сумесных творчых праектах. Так, пад патранажам прэзідэнта Грузіі ў Беларусі выступаў грузінскі нацыянальны балет. «Таксама мы накіравалі запрашэнні і спадзяемся, што да канца года тэатральныя калектывы, музычныя калектывы з Беларусі пабываюць у Грузіі і возьмуць удзел у розных фестывалях», — адзначыў Георгій Чхеідзэ.

У Магілёве дыпламат узяў удзел у міжнародным фестывалі анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2010». Выступаючы перад гледачамі, ён падзякаваў арганізатарам за магчымасць прадставіць грузінскія фільмы на суд журы і публікі. Паводле слоў пасла, у фестывалі возьмуць удзел шэсць фільмаў, знятых грузінскімі аніматарамі.

29 верасня запланавана сустрэча Георгія Чхеідзэ са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Пятром Руднікам. «Размова пойдзе аб вельмі прыземленых рэчах, — расказаў пасол. — Як нам развіваць далейшае эканамічнае супрацоўніцтва. Вялікі патэнцыял схаваны ў рэгіянальным супрацоўніцтве». Паводле слоў дыпламата, не будуць абыдзены ўвагай пытанні ўзаемадзеяння ў сферы культуры і ў гуманітарных праектах.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць