Эканоміка44

Velcom прыватызаваны на 100%

Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% акцый Velcom за 335 млн еўра

Telekom Austria Group выкупіла астатнія 30% акцый беларускага аператара сотавай сувязі Velcom.

Як паведамілі ў  прэс-службе Velcom, у кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group (TAG) набыла 70% акцый SB Telecom Limited, аднаасобнага ўласніка кампаніі velcom, за 730 млн еўра. Грунтуючыся на зафіксаваным у дагаворы ад кастрычніка 2007 года і выкананым 4 кастрычніка 2010 года апцыёне, TAG набудзе астатнія 30% акцый, што належалі SB Telecom Limited, за 335 млн еўра, уключаючы працэнты, на працягу наступных дзесяці дзён.

Гэтай транзакцыяй Telekom Austria Group завяршае набыццё кампаніі Velcom.

Свае абавязацельствы TAG выканае з грашовых сродкаў, якія маюцца ў яе распараджэнні. Ніякіх дадатковых пазычальных сродкаў для выканання вышэйзгаданых плацяжоў прыцягвацца не будзе, і, такім чынам, стан балансу TAG па выніках 2010 года не зменіцца. «Поўнае набыццё кампаніі velcom падкрэслівае моцную зацікаўленасць з боку Telekom Austria Group у прысутнасці на рынках Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і значэнне беларускага прадпрыемства для ўсяго канцэрна», — гаворыцца ў прэс-рэлізе TAG, апублікаваным з нагоды здзелкі.

«Кампанія velcom значна выйграе ад уваходжання ў склад Telekom Austria Group. Дзякуючы гэтаму запланаванаму і лагічнаму кроку працяг выбранай стратэгіі дзейнасці velcom гарантаваны. Пасля набыцця склад менеджменту кампаніі velcom і праўленне дырэктараў SB Telecom застанецца без зменаў», — пракаментаваў здзелку Гельмут Дуз, галоўны выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ЗП «Велком».

Па ацэнцы Telekom Austria Group, беларускі рынак значна ўзрос за кошт пранікнення з 66% да 106% і працягвае развівацца па шляху лібералізацыі. Кампанія velcom пасля ўваходжання ў склад TAG у 2007 годзе развівалася са станоўчай дынаміка: абаненцкая база павялічылася з 2,7 млн да 4,1 млн па стане на 30 чэрвеня 2010 года. У сакавіку 2010 года velcom запусціў у камерцыйную эксплуатацыю мабільны шырокапалосны інтэрнэт на аснове HSPA/HSPA+.

У прэс-рэлізе Telekom Austria Group падкрэслівае, што, разам з аператыўнымі поспехамі і станоўчымі фінансавымі вынікамі дзейнасці кампаніі ў рублёвым вылічэнні, фінансавы кошт беларускага актыву вызначаўся перш за ўсё курсам беларускага рубля, які ў 2009 годзе ў сярэднегадавым значэнні страціў каля 24% у дачыненні да еўра.

* * *

Кампанія Velcom была створана ў 1998 годзе як сумеснае беларуска-кіпрскае прадпрыемства «Мабільная лічбавая сувязь». У кастрычніку 2007 года Telekom Austria Group аб’явіла аб дасягненні пагаднення аб куплі 70% кіпрскай SB Telecom Ltd. Прыкладна за 730 млн еўра. Пакупніком выступіла падраздзяленне Telekom Austria па мабільнай сувязі — Mobilkom Austria. У маі 2008 года аператар змяніў назву на ЗП «Велком».

Каментары4

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць