Меркаванні5454

Іван Шыла: Добра, што кампаніяй займаюцца маладыя

Моладзевы лідэр крытыкуе Саннікава і Някляева, хваліць Кастусёва й Міхалевіча.

Моладзевы лідэр Іван Шыла цяпер навучаецца ў Польшчы, але пры гэтым ён уваходзіць у дзве ініцыятыўныя групы і крытыкуе кандыдатаў Саннікава і Някляева.

«НН»: Каго з кандыдатаў вы падтрымліваеце і чаму?

ІШ:

З усіх кандыдатаў імпануе Алесь Міхалевіч.
На мой погляд, у гэтай выбарчай кампаніі ён мае найбольш рэалістычную мэту, якая прадвызначае даволі адэкватную пазіцыю палітыка. Маю на ўвазе жаданне атрымаць досвед арганізацыі агульнабеларускай кампаніі, стварэння ўласнага іміджу ўплывовага палітыка і, уласна, каманды для наступных прэзідэнцкіх выбараў.

Важна агулам і для нацыянал-дэмакратычных сілаў мець сваіх кандыдатаў, удзельнічаць у выбарчай гонцы і набірацца досведу і ў той жа момант, засведчыць наяўнасць у беларускай палітыцы ў сітуацыі, калі важную ролю пачалі адыграваць сілы, настроеныя на шлях у Еўропу праз усходнюю мяжу.

Безумоўна, падтрымліваю і Рыгора Кастусёва
і разумею, наколькі важна новаму кіраўніцтву БНФ прадэманстраваць здольнасць партыі мець уласнага кандыдата. Вядома, хочацца быць ідэалістам-рамантыкам і з гэтага пункту гледжання
Кастусёў ідэальны кандыдат, бо подпісы збіраюцца бясплатна.
Аднак, у той жа момант, адсутнасць рэсурсаў ёсць і мінусам кандыдата, бо толькі на грунце каштоўнасцяў наўрад ці можна мець выканальны план дзеянняў на далейшых этапах выбарчай кампаніі. Але вельмі добра, што кампаніяй займаюцца менавіта маладыя палітыкі і грамадскія дзеячы. Ідэалісты і рамантыкі вучацца выконваць складаныя задачы ў складаных умовах. Для партыі і агулам дэмакратычнага руху гэта будзе важны здабытак.

«НН»: Вы ўваходзіце ў якую-небудзь ініцыятыўную групу?

ІШ: З тых прычынаў і ўваходжу ў ініцыятыўныя групы гэтых палітыкаў. Хоць прапановы былі практычна ад усіх вылучэнцаў у кандыдаты. Але, на жаль, уваходжанне гэтае дэкларатыўнае, бо на дадзены момант атрымоўваю адукацыю ў Польшчы.

«НН»: За каго ўжо падпісаліся і чаму менавіта за гэтых людзей? (калі ўжо былі ў Беларусі канешне пасля пачатку збору подпісаў)?

ІШ:

Паставіў подпіс толькі за Андрэя Саннікава, бо ягоныя паплечнікі арганізавалі пікет непасрэдна на чыгуначным вакзале і давялося перад ад’ездам іх спаткаць.
Хоць, у прынцыпе, не падтрымліваю каардынатара Хартыі-97 з многіх прычынаў. Найперш — раптоўная змена пазіцыі, спадзевы на дэмакратызацыю праз Расею, што не было ўласціва яму яшчэ два гады таму. Дый агулам складаецца ўражанне, што Саннікаў робіць усе, каб спадабацца Расеі. Мяркую, гэтага яму не ўдасца і пасля выбараў давядзецца зноў з надзеяй глядзець у ранейшым, заходнім кірунку. Дый неяк не разумею, як можна прэтэндаваць на тытул дэмакратычнага кандыдата, калі кіруеш закрытай грамадскай структурай невядомымі метадамі 14 год, а створаны пры ёй сайт, хоць і ёсць папулярны, але далёкі ад плюралізму і аб’ектыўнасці. Апраўданне такой пазіцыі наяўнасцю рэжыму — не апраўданне для мяне.

Вядома, з моцных кандыдатаў не можна абмінуць Уладзімера Някляева. Ён сапраўды мае найбольш прафесійную і масавую каманду. Але, няясная пазіцыі не выклікае даверу. Я неаднаразова пра гэта гаварыў і нават атрымаў у верасні адказ паэта — прыгожыя дэкларацыі і абяцанні. Пагаджуся з ацэнкай Чалага: «Чалавек можа гаварыць пра ўсё, але пры гэтым — ні пра што. Пазіцыянавання няма ніякага, наогул. 

Ні аднаго канкрэтнага пытання, ні аднаго пэўнага адказу, дзе б там ні было». Невядомае паходжанне грошай, татальная плата валанцёрам, абыякавасць пры рэкрутаванні — тэхнічныя моманты, якія сапраўды бянтэжаць.
Палітычныя — прызнанне Абхазіі, тыя ж спадзевы на дэмакратызацыю праз Расею, магчымыя інтэграцыйныя праекты з усходнім суседам.
І як я ні стараўся, не бачу палітыка ў паэце,
на жаль. Менавіта такое меркаванне склалася ўлетку пасля сустрэчы з маладафронтаўцамі. І такім, на жаль, застаецца. Ды яго каманда сёння разам толькі праз наяўнасць сродкаў. На заўтра на праўду можна будзе і забыцца, калі зявіцца іншы трэнд пад шыльдай пераменаў у грамадстве і з тымі ж коштамі на распаўсюд улётак, напрыклад.

«НН»: Якія вашыя ўражанні ад пачатку перадвыбарчай кампаніі? Як гэта бачыцца з іншай краіны?

ІШ: Агульныя ўражанні ад збору подпісаў — празмерная дэмакратычнасць працэсу ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Мяркую, што і агулам кампанія зможа гэтым розніцца ад папярэдніх. Але, некаторыя моманты мусяць застацца нязменнымі — падлік галасоў і прызначэнне лаяльных сябраў выбарчых камісій. Рызыкаваць узятымі ў крэдыт тэлевізарамі і машынамі на плошчу ня пойдуць.

Хоць людзі і больш актыўна ставяць подпісы. Прынамсі, маю такое адчуванне (і для мяне гэта нечакана — верагодна, што прайграю бутэльку віскі, бо спрачаўся на немагчымасць ініцыятыўнай групы аднаго з кандыдатаў асіліць планку ў сто тысяч :).

Але не думаю, што настроі людзей будуць канвертавацца ў дзеянні. Некалькі месяцаў адносна свабоднай выбарчай кампаніі не змогуць даць кандыдатам магчымасць гарантаваць электарату дзейснага прэзідэнта стабільнае заўтра. Гэта ў прынцыпе немагчыма зараз, бо чалавек мусіць мець канкрэтныя дасягненні ў вачох людзей і быць героем дня сённяшняга, а, не, напрыклад, намеснікам міністра ў 1996-м ці cтаршынём хрысціянскай прадпрымальніцкай ініцыятывы. Маючы апазіцыйнае рэнамэ, задача невыканальная. І, на мой погляд, справа не ў адзінстве апазіцыі. Перакананы, што самі кандыдаты не маюць уяўлення, што рабіць у выпадку перамогі. Менавіта на гэтых сапраўды апраўданых страхах, трымаецца дзейсная ўлада.

Таму, добра, што розныя палітычныя сілы бяруць удзел, бо актыўная дзейнасць, спадзяюся, дае і ўяўленні і досвед для будучыні. І, хацелася б каб неўзабаве пачалася падрыхтоўка да выбараў парламенцкіх.

Каментары54

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»12

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай36

На Камароўцы прадаюць беларускі батат

Зяленскі: Украіна правядзе выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60‑дзённае перамір'е14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра6

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць