Здароўе22

Адзінота зніжае імунітэт

Апошнім часам пачуццё адзіноты літаральна захліснула грамадства. І з гэтай прычыны псіхолагі б'юць трывогу.

Як адзначаюць спецыялісты, адзінота з'яўляецца складнікам чалавечай душы, яе часткай. Вучоныя нават заяўляюць, што прыкладна кожны дзясяты жыхар планеты мае прыроджаную схільнасць да адзіноцтва — ім заўсёды будзе чагосьці або кагосьці не хапаць.

Адзінокімі сябе могуць адчуваць як мужчыны, так і жанчыны. Паводле статыстыкі, адзінокія мужчыны часцей пакутуюць ад павышанага артэрыяльнага ціску, ім пагражаюць сардэчна-сасудзістыя захворванні. Вучоныя сцвярджаюць, што гэта адбываецца, у асноўным, з-за таго, што мужчыны-адзіночкі аказваюцца без чуйнай увагі жанчын, а таму няправільна харчуюцца, злоўжываюць алкаголем, не займаюцца спортам.

Пра тое, што вас мучыць менавіта пачуццё адзіноты, скажа набор пэўных эмоцый, злучаных у асаблівы хваравіты стан. Гэта кактэйль з трывогі, рэзкіх змен настрою, часам бяссонніцы, беспрычынных істэрык, з адчування бязвыхаднасці, якое параджае няўпэўненасць у сабе, а таксама зайздрасці да тых, у каго, на ваш погляд, усё добра ў асабістым жыцці. Вам або не хочацца ісці пасля працы дадому, або вы запіраецеся на "чатыры замкі" ва ўласнай кватэры. На фоне перакананасці, што адзінота — гэта прыгавор, пенсіянеры перастаюць кантактаваць нават са старымі сябрамі, суседзямі. Адсюль — дрэннае самаадчуванне... Ад адзіноцтва людзі нават паміраюць.

Але

адзінота — гэта не дыягназ, не штосьці непазбежнае. Гэта не больш, чым унутранае адчуванне. Як кажуць псіхатэрапеўты, не трэба блытаць адзіноцтва і адасобленасць. Наогул, застацца на нейкі час у ізаляцыі ад цесных стасункаў карысна ўсім незалежна ад узросту і сацыяльнага становішча — каб, напрыклад, падумаць пра сваё жыццё, заняцца любімым захапленнем, даць адпачынак мозгу і целу. Або ж, наадварот, актыўна штосьці ствараць. Часам гэтыя перыяды зацягваюцца, але ў выніку настае момант, калі зноў хочацца стасункаў з сям'ёй, сябрамі.

Усё можна паправіць: ёсць метады выхаду з хваравітых станаў, а таксама магчымасць і пазбаўлення ад комплексу непаўнацэннасці. Самае важнае для пачатку — дыягностыка адзіноты. Таму неабходны падрабязны аналіз, а затым вызначэнне, чым выклікана адзіноцтва, што менавіта яго абвастрае. І толькі потым пачынаецца праца над тым, каб нейтралізаваць гэта разбуральнае пачуццё.

Камусьці не хапае тактыльных адчуванняў, звычайных дотыкаў — такім людзям рэкамендуюцца масаж, басейн. Некаторым патрэбны бурныя эмоцыі — ім неабходна ісці ў клубы па інтарэсах, на канцэрты, шоу. Хтосьці мае патрэбу ў пастаянных стасунках — тут памочнікамі стануць клубы знаёмстваў.

Галоўны рэцэпт — не замыкацца. Спачатку трэба прымусіць сябе жыць са знакам плюс, "выцягваць за валасы", як барон Мюнхгаўзен, а потым усё пойдзе як па масле. Калі чалавек пачынае кантактаваць (а гэта важна адчуваць сябе патрэбным), то праблемы адзіноцтва знікаюць самі па сабе. Абавязкова з'яўляюцца сябры, знаёмыя, а сярод іх можа знайсціся і ваша другая палавінка.

Дарэчы, амерыканскія вучоныя даследавалі клеткі людзей, якія жывуць у сацыяльнай ізаляцыі — у адзіноце. Эксперымент паказаў, што адзінокае жыццё звязанае са зменамі ў дзейнасці генаў, якія адказваюць за запаленне ў арганізме, аслабленне імуннай сістэмы і павелічэнне рызыкі вірусных інфекцый, раку і сардэчных хвароб. Гены ў лейкацытах адзінокіх людзей былі відазмененыя і прыводзілі да збою ахоўных функцый імуннай сістэмы і антывірусных адказаў арганізма.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі5

Спевака, беларуса з афрыканскімі каранямі адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах1

Літоўская паліцыя бярэ на сябе ахову Святланы Ціханоўскай12

У Мінску пачаў працаваць першы навагодні кірмаш

ЗША прыпыняе розыгрыш грын-картаў12

15 гадоў таму адбылася другая Плошча — людзі пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў-20104

«Шато дэ Пакет»: у сацсетках жартуюць з таго, што «Белавія» пачала наліваць на рэйсах непрыстойна таннае віно3

Лукашэнка на УНС зноў згадаў Пратасевіча: Цяпер ужо вядома, што ён наш чалавек14

Лідары ЕС дамовіліся выдзеліць Украіне 90 млрд еўра. Замарожаныя расійскія актывы выкарыстоўвацца не будуць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда4

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць