Улада22

Мікалай Статкевіч рыхтуе відэазварот да супрацоўнікаў міліцыі

«Я сам афіцэр і звярнуся да афіцэраў».

Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч рыхтуе відэазварот да супрацоўнікаў міліцыі з нагоды падзей у дзень выбараў.

«Я сам афіцэр і звярнуся да афіцэраў. На наступным тыдні будзе мой відэазварот да іх», — паведаміў кандыдат падчас сустрэчы з выбаршчыкамі ў Віцебску вечарам 11 снежня.

Статкевіч заклікаў грамадзян да кансалідацыі 19 снежня. «Я асабіста збіраюся прыйсці на Кастрычніцкую плошчу горада Мінска ў 20 гадзін і заклікаю тых, хто не баіцца, прыйсці туды», — сказаў ён.

На пытанні пра магчымы сілавы сцэнарый падзей на плошчы палітык адказаў:

«Супакойцеся, крыві ніякай, я думаю, не будзе.

А вось палохаць будуць, і будуць істэрыкі, будуць падаць на калені і крычаць: не ідзіце, не вядзіце вашых дзяцей!»

«Але вашы дзеці — гэта людзі, — падкрэсліў Статкевіч. — 

Яны прымаюць рашэнне, яны маюць годнасць, іх яшчэ не зламалі. Дык дайце ім магчымасць годна забяспечыць сваю будучыню».

Кандыдат падкрэсліў, што гатовы стаць у першыя шэрагі дэманстрантаў: «Я сябе неяк пазначу і буду наперадзе. Калі здарыцца нейкая небяспека, я буду паміж людзьмі, паміж вамі, вашымі дзецьмі і гэтай небяспекай. Вось гэта я магу вам абяцаць. На жаль, нічога іншага абяцаць не магу».

На пытанне, ці верыць ён, што 20 снежня Лукашэнка можа ўжо не быць прэзідэнтам, Статкевіч заявіў:

«Верыць можна ў Бога, сяброў, блізкіх, у сябе. За ўсё астатняе трэба змагацца».

Сустрэча з выбаршчыкамі праходзіла ў актавай зале інтэрната Віцебскага ліцэя прыборабудавання. Акрамя Статкевіча на ёй прысутнічаў кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. Нягледзячы на тое што інтэрнат знаходзіцца далёка ад цэнтра горада, актавая зала, разлічаная прыкладна на 150 чалавек, была поўнай.

Кандыдат Ус расказаў выбаршчыкам пра сваё асабістае жыццё і дэпутацкую працу, пра тое, што пайшоў у палітыку пасля раптоўнай хваробы і смерці сваёй жонкі, а таксама пра стан прыватнага бізнесу ў Беларусі і адарванасці ўлады ад рэальных праблем людзей.

«Мая асноўная мэта — не агітаваць вас за сябе ці яшчэ за кагосьці, а раскрыць вам вочы на тое, што адбываецца ў нашай краіне. У нас цяпер час раскідваць камяні, а потым будзем збіраць іх», — сказаў ён. Паводле слоў Уса, «другога тура на выбарах не будзе: ужо ўсё вырашана, участковым камісіям ужо пастаўлены задачы».

Раней з выбаршчыкамі Віцебска сустракаліся кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук, а таксама давераныя асобы Уладзіміра Някляева.

Каментары2

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць