Улада

У Вене пагавораць пра закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску

Пытанне аб закрыцці ў Мінску офіса Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) будзе абмяркоўвацца 24 лютага ў рамках зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Вене.

Сесія будзе працаваць 24–25 лютага. Як паведамляе прэс-служба АБСЕ, беларускае пытанне плануецца абмеркаваць сёння на пасяджэнні агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Дыскусію адкрыюць кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Янез Лянарчыч і прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды прэсы Дунья Міятавіч.

У Вену адправілася афіцыйная беларуская дэлегацыя ў складзе намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага і старшыні міжнароднай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Ніны Мазай.

Як паведаміла прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, беларускія дэпутаты возьмуць удзел у пасяджэннях пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, а таксама пасяджэннях трох агульных камітэтаў асамблеі: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаннях.

Нагадаем, 31 снежня 2010 года прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў членаў пастаяннага савета АБСЕ аб рашэнні Мінска не працягваць мандат мінскага офіса арганізацыі ў сувязі з «адсутнасцю аб’ектыўных падстаў для захавання місіі».

На думку палітолагаў, прычынай закрыцця офіса стала негатыўная ацэнка прадстаўнікамі АБСЕ вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Захад асудзіў рашэнне афіцыйнага Мінска аб закрыцці офіса. Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан і дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі шкадаванне наконт гэтага. На іх думку, крытычная ацэнка прэзідэнцкіх выбараў з боку АБСЕ наглядна прадэманстравала, што выкананне мандата місіі ў Беларусі не завершана.

15 лютага падчас візіту ў ЗША дзейны старшыня АБСЕ — міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс у чарговы раз выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем урада Беларусі не працягваць мандат офіса АБСЕ ў Мінску. «Літва як старшыня АБСЕ ў 2011 годзе абавязалася працягваць перамовы з Беларуссю і іншымі краінамі — удзельніцамі АБСЕ з мэтай прадоўжыць важную працу арганізацыі ў гэтай краіне», — сказаў ён.

Аднак 17 лютага на брыфінгу ў Мінску прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ — канчатковае.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць