Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Чавэсу яшчэ вучыцца ды вучыцца!

Публічная палітыка ў Беларусі забіта, зьнішчана як зьява. І палітыкі як кляса, лічы, зьліквідаваныя. Так некалі Сталін зьліквідаваў кулакоў. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Афіцыйны беларускі лідэр ужо павіншаваў Уга Чавэса зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах. Хаця вынікі пакуль што — папярэднія.

Гэтак сама пасьпяшаліся даслаць у Каракас віншаваньне з Тэгерану. Сябры!

Радасьць афіцыйнага Менску можна зразумець. Такія пляны! Паклалі вока на нафтавыя радовішчы ў басэйне Арынока, рыхтуемся заваліць каліем і трактарамі. Дый увогуле — стратэгічны хаўрус. А перамог бы Чавэсаў канкурэнт — усе задумы маглі б ляснуцца.

Часта праводзяць паралель між беларускім і вэнэсуэльскім кіраўнікамі: маўляў, у абодвух канькі — папулізм ды аўтарытарызм.

Але Чавэсу яшчэ далёка да беларускай мадэлі, якую ён абяцаў узяць за ўзор.

У Вэнэсуэле папярэдні лік электаральнага спаборніцтва — трохі болей за 60% у дзейнага прэзыдэнта і пад 40% у ягонага канкурэнта.

Яшчэ ня той паказчык, каб шырокім жэстам дарыць адсоткі супернікам!

Калі ж сур'ёзна, то вынік цалкам чаканы.

Тамтэйшая апазыцыя таксама не абышлася без заяў пра падтасоўкі. Але можна сьцьвярджаць, што ў любым разе не яны схілілі шалю вагаў на Чавэсаў бок. Бо прыкладна такую прапорцыю сымпатый паказвалі і апытаньні грамадзкае думкі.

Гэта сьведчыць, па-першае, пра рэальную барацьбу, а па-другое, пра сапраўды незалежную сацыялёгію.

Звыш таго, у краіне дзейнічаюць прыватныя тэлеканалы і даволі моцная незалежная прэса.

Ці вось такі штрых: за тыдзень да выбараў апазыцыя вывела на вуліцы Каракасу паўтара мільёны чалавек.

Бачыце, і гэта не дапамагло!

На такім тле пляны апанэнтаў беларускага рэжыму зладзіць рымэйк плошчы Каліноўскага ці аж цэлую гарачую вясну выглядаюць, так бы мовіць, ня надта грунтоўнымі.

Кажу ня дзеля таго, каб лішні раз кінуць камень у апазыцыю, якую ня бэсьціць толькі лайдак.

Проста нават на тле вэнэсуэльскіх рэаліяў выразна бачна, што публічная палітыка ў Беларусі забіта, зьнішчана як зьява. І палітыкі як кляса, лічы, зьліквідаваныя. Так некалі Сталін зьліквідаваў кулакоў.

Дарэчы, менавіта выпаленае бальшавізмам грамадзства і стала найспрыяльнейшай глебай для беларускае мадэлі. Тое дэмакратычнае, што прарасло на пачатку 1990-х, вытаптаць было няцяжка.

Улюбёнцу беднаты Чавэсу ў гэтым сэнсе цяжэй: моцны супраціў ладзіць кляса ўласьнікаў, якая валодае ў тым ліку і сур'ёзнай мэдыйнай зброяй.

Іх так адразу ня зваліш. Чавэсу, які толькі марыць пра "рэвалюцыйны сацыялізм", яшчэ вучыцца і вучыцца ў сваіх куміраў!

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес63

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў1

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес63

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць