Грамадства

Гомельскія ўлады забаранілі праводзіць пікеты салідарнасці з палітзняволенымі

Чатыры актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» атрымалі адмову з Гомельскага гарвыканкама на заяўкі аб правядзенні пікетаў салідарнасці з палітзняволенымі. Масавыя мерапрыемствы былі запланаваныя на 25 сакавіка — Дзень Волі.

У адказе гарвыканкама гаворыцца, што пікеты забаронены, бо «змест заяваў не адпавядае патрабаванням пунктаў 1,2 рашэння гарвыканкама «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Гомелі».

Варта заўважыць, што, згодна пункту 1 дадзенага рашэння, масавыя мерапрыемствы, арганізатарамі якіх выступаюць палітычныя партыі, прафсаюзы і іншыя арганізацыі можна праводзіць у амаль паўмільённым горадзе толькі на адной пляцоўцы — каля ДК «Віпра» таварыства глухіх. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» хацелі правесці пікеты ў шматлюдных месцах, а не каля ДК «Віпра» — пляцоўцы ў спальным раёне, дзе традыцыйна выгульваюць сабак.

У пункце 2 рашэння гарвыканкама гаворыцца пра тое, што калі арганізацыя масавага мерапрыемства праходзіць без удзелу органаў дзяржаўнай улады, арганізатары павінны падпісаць дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай, і прыкласці гэтыя дамовы да рашэння.

Актывісты кампаніі лічаць, што дадзенае рашэнне гарвыканкама, як і забарона ўладаў праводзіць пікеты, не адпавядаюць Канстытуцыі і парушаюць правы грамадзянаў на мірныя сходы. Варта заўважыць, што гомельскія ўлады з 2004 года не давалі дазволу на правядзенне ў горадзе пікетаў і мітынгаў, заяўкі на якія падавалі прадстаўнікі палітычных партый і НДА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку6

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць