Улада55

Суд за надпіс «Луку на муку» зноў перанесены

Сёньня ў адміністрацыйнай справе студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацярыны Герасімчык дапыталі толькі адну сьведку. Судзьдзя зрабіла перапынак да другога красавіка.

У Ленінскім судзе Горадні дапытвалі сяброўку Кацярыны Герасімчык Вольгу Багданкевіч, якую разам зь ёй затрымалі ноччу з 11 на 12 лютага ў цэнтры Горадні побач з помнікам Леніну, на пастамэнце якога быў зроблены надпіс «Луку на муку».

Вольга Багданкевіч засьведчыла, што яны не рабілі надпіс, а толькі залезьлі на пастамэнт, каб бліжэй разгледзець, што там напісана.

На мінулым паседжаньні адзін зь міліцыянтаў, які затрымліваў дзяўчат, сьведчыў, што дзяўчаты падымаліся на пастамэнт побач з помнікам Леніну і некалькі сэкундаў там нешта рабілі. І хоць за пастамэнтам яму не было відаць, што маглі рабіць там дзяўчаты, ён прыйшоў да высновы, што менавіта яны зрабілі надпіс «Луку на муку».

Другі супрацоўнік міліцыі паказаў у судзе, што ня можа засьведчыць, што менавіта дзяўчаты рабілі надпіс, але, маўляў, калі ён з калегам падышоў да помніка, то адчуў сьвежы пах фарбы.

Нагадаю, што пры затрыманьні дзяўчаты мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісамі «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Някляеву!», «Свабоду Фядуту!». Такія налепкі былі расклееныя ў цэнтры Горадні.

За гэта на мінулым тыдні адміністрацыйная камісія пастанавіла пакараць дзяўчат штрафамі ў памеры 10 мінімальных заробкаў кожную, нягледзячы на тое, што ніхто не засьпеў іх за тым, як яны клеілі гэтыя налепкі.

Каментары5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць