Грамадства44

Тое, што рабілі з Міхалевічам — малая частка катаванняў

Вязні: «Катаванні ў турмах Беларусі маюць масавы характар».

Вязні: «Катаванні ў дачыненні да зняволеных у СІЗА і турмах Беларусі і маюць масавы характар».

У рэдакцыю «Свабоды» паступілі сведчанні ад беларускіх зняволеных пра ўжыванне да іх катаванняў. Як адзначаецца ў адным зь лістоў, «факты, выкладзеныя ў заяве экс-кандыдата на прэзідэнта Алеся Міхалевіча адносна катаванняў у дачыненні да зняволеных у СІЗА КДБ, маюць месца і ў іншых СІЗА і турмах Беларусі і маюць масавы характар».

Аўтары лістоў на «Свабоду» адзначаюць, што катаванні ў месцах пазбаўлення волі істотна адбіваюцца на здароўі падследных ды асуджаных, што супярэчыць артыкулам 5 і 7 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, згодна з якой «ні над кім не павінны ўчыняцца катаванні або жорсткія, бесчалавечныя або прыніжальныя для яго годнасці абыходжанне i пакаранне». Такія дзеянні турэмнай адміністрацыі таксама супярэчаць дэкларацыі «Аб ахове здароўя ў турмах», якую прынялі ў 2003 годзе адказныя прадстаўнікі пэнітэнцыярных сістэм і сістэм аховы здароўя еўрапейскіх краін, уключна зь Беларуссю.

Рэдакцыя мае дакладныя імёны і прозвішчы зняволеных, аднак пакуль вырашыла не публікаваць іх, ведаючы пра жорсткія санкцыі, якія могуць іх чакаць.

«Самае першае — катаваньне адсутнасьцю сну»

Прыводзім сведчанні зняволенага Ігара М. пра катаваньні ў Жодзінскай турме № 8. У гэтую ўстанову перанакіроўваюць зь СІЗА на Валадарцы чакаць прысуду тых людзей, чыя віна яшчэ не даказаная. Да таго як атрымаць вырак, Ігар, паводле ягоных слоў, перажыў самыя розныя віды катаванняў і здзекаў: «Па-першае, гэта пазбаўленне сну. Ад 6.00 да 22.00 у душнай перапоўненай камеры

стомленаму псіхічна чалавеку забаронена класціся на ложак. Каб удзень падследным было не да сну, іх выводзяць у калідор і ставяць на расцяжку.

Ад падследных патрабуюць адысці на два метры ад сцяны, потым загадваюць упасці рукамі на сцяну. Пры гэтым ззаду падбіваюць ногі, расцягваючы іх шырэй. Уся нагрузка ідзе на рукі і хрыбетнік. Празь некалькі хвілін знаходжання ў такой позе людзі пачынаюць падаць на падлогу. Толькі тады іх адводзяць назад у камеру. У выніку ў здаровых людзей прынамсі тыдзень баляць усе суставы, а ў тых, хто мае праблемы з хрыбетнікам, гэта цягнецца нашмат даўжэй. Людзі ў выніку ўжо ня могуць легчы на ложак і засынаюць, седзячы за сталом.

Убачыўшы, што хтосьці спіць, ахоўнікі-кантралёры вырубаюць у камэры электраэнергію, каб іншыя арыштанты не маглі сагрэць ваду ці гарбату электракіпяцільнікам. Такім чынам людзей у камерах імкнуцца нацкаваць адных на адных».

«Карцэр: прадметы элементарнай гігіены толькі на некалькі хвілінаў раніцай і перад адбоем»

«За найменшыя парушэнні падследнага могуць накіраваць у карцэр, — працягвае Ігар. — Напрыклад, за тое, што падчас праверкі камеры начальствам ён не так голасна разам з іншымі гукнуў „Здравствуйте!“.

Вязні, якія пакутуюць з-за адсутнасці сну, падчас праверак мусяць шыхтавацца, набіраць паветра ў грудзі і ў адзін голас гучна вітаць начальства.

Пераводзячы ў карцэр, людзей пазбаўляюць усіх іхніх рэчаў, у тым ліку і прадметаў асабістай гігіены, апранаюць у робу, на якой напісана „карцэр“. Ручнік, зубную шчотку, пасту, туалетную паперу выдаюць раніцай і перад адбоем на некалькі хвілін.

У карцэры арыштант мусіць сустракаць супрацоўнікаў турмы, якія заходзяць у камеру, у позе расцяжкі.

Пры гэтым некалькі разоў на дзень раздзяюць дагала пад выглядам асабістага надгляду і пошукаў забароненых рэчаў. Спаць у карцэры арыштант мусіць тварам да дзвярэй, каб у твар біла святло ад лямпы. Усю ноч грымяць жалезныя калідорныя дзверы, праз якія вядуць на этап, і гэты шум не дае заснуць. Калі ж засынаеш удзень на падлозе, караюць дадатковымі расцяжкамі і суткамі карцэру».

«Скардзіцца. Інакш з турмы зробяць мэтад помсты»

Некаторыя зняволеныя ў сваіх лістах адзначаюць, што пры ранейшым начальніку Кузаўкову жодзінская турма «славілася» збіцьцём і забойствамі падследных. Статыстыка смерцяў у турмах была і застаецца засакрэчанай. Аднак сам Кузаўкоў, паводле сведчанняў, казаў зняволеным:

«Я спісаў за два гады 9 чалавек, сьпішу і 99».
Цяпер сп. Кузаўкоў кіруе СІЗА-2 у Віцебску.

Як адзначае пра Віцебскі цэнтрал у сваіх турэмных нататках былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, «здзек і катаваньні там арганізаваныя проста на надзвычайным узроўні (не хочацца нават апісваць, каб не агаломшыць публіку). Са злачыннасцю змагаюцца з дапамогай злачынстваў».

Каментар колішняга вязня СІЗА КДБ, экс-кандыдата на прэзідэнта Алеся Міхалевіча:

«Я ведаю: тое, што адбылося са мной, гэта малая частка з таго, што робіцца і рабілася. Напрыклад, пару гадоў таму

супраць мытнікаў, супраць людзей з сістэмы, якіх проста мэтаскіравана ламалі. Прычым не толькі маральна, але і фізычна. Людзям проста выбівалі зубы.
Калі ад мяне патрабавалі працаваць на КДБ, каб выйсьці на волю, то ад іх патрабавалі паказаньняў для таго, каб потым засадзіць на 12–15 гадоў. Таму скардзіцца зняволеным трэба! Трэба любымі сродкамі такія пытанні ўздымаць, каб турма не была мэтадам помсты — засудзіць і знішчыць чалавека маральна ды фізічна. Ні для кога не сакрэт, што большасць людзей выходзіць з турмаў са зламаным здароўем».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх11

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

У Германіі рыхтуюцца да масавых пратэстаў пакалення Z. Паліцыя асцерагаецца беспарадкаў7

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх11

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць