Здарэнні1515

22-гадовы беларускі цяжкаатлет загінуў у аўтакатастрофе

Машына, у якой ехаў Сяргей Лагун, ударылася ў дрэва.

Машына, у якой ехаў Сяргей Лагун, ударылася ў дрэва.

У пятніцу ў Наваполацку адбылася страшная катастрофа. Разбіліся два вядомыя цяжкаатлеты Сяргей Лагун і Яўген Жарнасек. Лагун памёр на месцы, а Жарнасек у цяжкім стане трапіў у рэанімацыю. У яго пашкоджаны хрыбет.

27 мая Лагуну споўнілася б усяго толькі 23 гады.
Поспехі да яго пачалі прыходзіць на маладзёжным узроўні, у 2007 годзе ён заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Празе. Потым былі ўдалыя выступы і на дарослым узроўні.

На чэмпіянатах свету 2009 і 2010 Лагун браў медалі.

Летась у Турцыі паказаў найлепшую вагу ў рыўку.

Трэнеры зборнай казалі, што гэта спартовец аднаго калібру з алімпійскім чэмпіёнамі Андрэем Арамнавым.

Сам Лагун быў з Верхнядзвінскага раёна, але з 12-гадовага ўзросту трэніраваўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Наваполацку.

«Мне падабаецца ягоны падыход да працы, стараецца выкладвацца на трэніроўках, заўсёды зараджаны на поспех, прыемны хлопец», — казаў пра яго трэнер зборнай.

Каментары15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць