Грамадства

У ГУУС Мінгарвыканкама адмаўляюцца паведамляць, хто зараз выконвае абавязкі начальніка сталічнай міліцыі

На працягу тыдня пасля адстаўкі Леаніда Фармагея з пасады начальніка ГУУС Мінгарвыканкама ў сталічным галоўным упраўленні ўнутраных спраў адмаўляюцца паведамляць, хто зараз камандуе гарадской міліцыяй, або, як прынята ў органах унутраных спраў, часова выконвае пасаду начальніка ГУУС.

Згодна з міліцэйскай іерархіяй, пасля адстаўкі начальніка ГУУС яго абавязкі павінен выконваць першы намеснік — начальнік крымінальнай міліцыі. Зараз гэта Уладзімір Рудзішкін, але ці з’яўляецца ён насамрэч часовым начальнікам ГУУС, невядома.

На думку экспертаў, такая сітуацыя можа быць звязана з тым, што абвешчаны хоць бы выконваючым абавязкі начальніка ГУУС міліцэйскі чыноўнік, улічваючы падаўленне ў Мінску акцый маўклівага пратэсту, мае вялікія шанцы трапіць у спіс беларускіх службовых асоб, уезд якім на тэрыторыю Еўрапейскага саюза забаронены.

Нагадаем, Леанід Фармагей і начальнік упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі Вячаслаў Яўстаф’еў былі вызваленыя ад займаемых пасад прэзідэнтам 27 чэрвеня.

Зараз часова выконваючым пасаду начальніка УУСТ МУС з’яўляецца намеснік начальніка транспартнай міліцыі — начальнік папярэдняга расследавання УУСТ Уладзімір Жыхар. Першы намеснік начальніка УУСТ Міхаіл Неліповіч пакуль знаходзіцца ў водпуску.

***

Нагадаем прычыны адставак Леаніда Фармагея і Вячаслава Яўстаф’ева. У эфіры тэлеканала ОНТ 27 чэрвеня было абвешчана: «Леанід Фармагей у свой час узначальваў УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама сталічную міліцыю. Ён не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне выбухаў у Віцебску і Мінску. Больш за тое, не ўдалося яму стварыць і эфектыўныя ўмовы аховы мінскай «падземкі». У сваю чаргу гэта стварыла ўмовы для ўчынення тэракта на станцыі «Кастрычніцкая». Па гэтай жа прычыне ўжо пасля тэракта пабочныя людзі праніклі на станцыю метро «Маскоўская».

Вячаслаў Яўстаф’еў «таксама быў начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў і таксама не змог забяспечыць эфектыўнае расследаванне чарговага віцебскага выбуху. З-за хібаў яго падначаленых злачынцы засталіся на волі. Вынік — загінулыя людзі і назаўсёды скалечаныя лёсы», — гаварылася ў сюжэце ОНТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць