Культура66

Ці ёсць у Расіі культура? Пакажа сённяшні дзень

13 ліпеня падчас ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе Дзень культуры Расіі.

Сёння ж вырашыцца галоўная інтрыга фестывалю — будзе названа імя ўладальніка Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2011». Свой вердыкт журы абвесціць на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая пройдзе ў Віцебскай абласной філармоніі. Галоўнай прэтэндэнткай на вышэйшую ўзнагароду конкурсу з’яўляецца беларуская ўдзельніца Алёна Ланская, якая набрала па выніках двух конкурсных дзён 179 балаў.

У юных удзельнікаў IX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2011» сёння другі спаборны дзень. Імя пераможцы гэтага конкурсу, які называюць «маленькім базарчыкам», назавуць заўтра, 14 ліпеня, у апошні фестывальны дзень.

Цэнтральным нумарам творчай праграмы расійскіх майстроў мастацтваў павінна стаць выступленне ў Летнім амфітэатры Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хору імя М. Е. Пятніцкага. Канцэрт прысвечаны 100-годдзю гэтага праслаўленага калектыву. З юбілеем хор павіншуюць сваімі песнямі Алена Ваенга, Тамара Гвердцытэлі, Марына Дзявятава, Ларыса Доліна, Дзмітрый Пяўцоў, Зара, ансамбль «Песняры» і іншыя выканаўцы.

У Доме кіно ў межах «Кінапраграмы-2011» будзе прэзентаваны мастацкі фільм «Аўсянкі» расійскага рэжысёра Аляксея Фядорчанкі з Віктарам Сухаруковым у галоўнай ролі.

У Летнім амфітэатры пройдзе сольны канцэрт Алены Ваенгі, а ў абласной філармоніі сёння будзе спяваць Яўгенія Смальянінава, у выкананні якой прагучаць старадаўнія рамансы і народныя песні.

Познім вечарам пачнецца канцэрт на цэнтральнай віцебскай плошчы — плошчы Перамогі. На танцполе пад адкрытым небам збяруцца прыхільнікі расійскага спевака Улада Сакалоўскага, «Адпетых машэннікаў» і гурту «Героі», у які ўваходзяць былыя салісты папулярнага дзіцячага вакальнага калектыву «Чараўнікі двара».

У ноч з 13 на 14 ліпеня ў Летнім амфітэатры адбудзецца канцэрт «Начны хіт», у якім возьме ўдзел гурт «Дыскатэка аварыя» і іншыя папулярныя расійскія і беларускія калектывы і артысты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену10

Валерыі Навадворскай падарылі на дзень народзінаў 40 тысяч даляраў, а яна раздала ўсе грошы журналістам5

«Мне здаецца, гэта крымінальны артыкул». Пінчук абурыўся станам новай дарогі ў горадзе8

Наталля Эйсмант сказала, што 11 гадоў не была ў адпачынку11

Іран абвясціў пра забарону руху праз Армузскі праліў4

Цапкала папрасіў у ЗША, каб у мірную дамову па Украіне не забылі запісаць, што Беларусь датычная да агрэсіі21

Турысты, якія захраслі ў ААЭ, вяртаюцца дадому: першы вывазны рэйс «Белавія» прызямліўся ў Мінску1

ЗША пачалі аперацыю супраць наркакартэляў у Эквадоры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць