З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1212

9/11 і барацьба супраць Захаду

Тое, што сёння супрацьстаіць заходняй цывілізацыі, з'яўляецца нашмат горшым за яе.

Калі дзесяць гадоў таму я ўбачыў у жывым эфіры, як бурыцца другая з вежаў WTC, я падумаў: нешта падазрона знаёмае.

Галівуд столькі разоў маляваў нам карціны таго, як Нью-Ёрк ці Вашынгтон робяцца ахвярамі прыродных катаклізмаў, тэрарыстаў альбо іншапланетнікаў, што міжволі нараджаецца думка, быццам кіношныя карцінкі разбуранага Белага дома ці паўразбуранай Статуі свабоды з руінамі горада навокал здолелі наклікаць сапраўдную бяду.

Другая думка, якая прыйшла хутка пасля гэтага — гэта пытанне, колькі часу пройдзе да выхаду першага блакбастара пра гэты тэракт, з банальным сюжэтам, продакт-плэйсментам і мільённымі касавымі зборамі. Цягам наступных пяці гадоў гэтыя фільмы сапраўды з’явіліся — ад гульнявога World Trade Center Олівера Стоўна да дакументальнага Fahrenheit 9/11 і іншага, больш жорсткага, канспіралагічнага трэшу.

Спажывальніцкая цывілізацыя ператварае ў хлеб і відовішча ўсё
 — ад заклікаў да барацьбы з ім самім (глядзі камерцыйны поспех «Байцоўскага клуба» (Fight Club) — што кнігі, што фільма) да трагедыі, як 11 верасня.

Але

менавіта 11 верасня дэманструе: тое, што цяпер супрацьстаіць заходняй цывілізацыі з яе адносным лібералізмам і адносна свабоднай рынкавай эканомікай, — нашмат горшае за яе.
«Сістэме» процістаяць альбо людзі, якія непрыхавана выступаюць за пабудову аўтарытарнага рэжыму на чале з самімі сабой, альбо тыя, хто наўпрост забіваюць іншых.

Гэта тычыцца, дарэчы, і рэжыму Лукашэнкі, які дагэтуль, пасярод свайго эканамічнага і напярэдадні палітычнага калапсу, не стамляецца падкрэсліваць сваё процістаянне цывілізаванаму заходняму свету.
Ад славутага «Я свою страну за цивилизованным миром не поведу» да нават праслаўлення на шыльдах «независимости», якая тычыцца перадусім незалежнасці ад дэмакратыі і ад рынка, — прэтэнзія на нібыта будаўніцтва нейкай асаблівай, альтэрнатыўнай у дачыненні да рынкавай і дэмакратычнай мадэлі эканомікі і дзяржавы — цэнтральны элемент афіцыйнай ідэалогіі Беларусі. Толькі вось час усё больш пераконвае ў тым, што гэтая ідэалогія — толькі сродак апраўдаць узурпацыю ўлады з боку вядомага нам чалавека.

Тое ж тычыцца і астатніх фундаменталісцкіх спробаў замяніць рынкавую эканоміку на «справядлівую» цэнтральна-размеркавальную сістэму, а ліберальную дэмакратыю — на таталітарны рэжым на чале з «мудрымі» і «добрымі» тыранамі.

Альтэрнатывы нармалёвым дэмакратыі і рынку няма: фукуямаўскі «канец гісторыі» ў гэтым сэнсе застаецца ў сіле.

Між тым, патрэба ў гэтай альтэрнатыве, альбо прынамсі ў пераналадцы дзейснай сістэмы, сапраўды ёсць. Крызіс зарэгуляванай кейнсіянскай эканомікі і дэмаграфічны крызіс сярод носьбітаў заходніх каштоўнасцяў падказваюць, што гэта перадусім патрэбна самому Захаду.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!130

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

Расія страціла яшчэ адзін найноўшы знішчальнік Су-573

Кіраўніку «Гардарматэрыялаў» далі чатыры гады калоніі. Ён не прызнаў віну2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць