Грамадства1919

«Людзі па грошы ідуць, як з вайны са сцягамі»

Пачатак выплаты 500 тысяч выклікаў вялікі ажыятаж.

«На нашай пошце сёння не было беларускіх рублёў», — паведаміў «НН» наш чытач з Мінска. Здарылася гэта ў адным з паштовых аддзяленняў у мікрараёне «Паўднёвы Захад».

Загадчыца аддзялення зняла слухаўку не адразу. У размове была надзвычай эмацыйная.

Па яе словах, сёння — першы дзень выдачы дапамогі «на гародніну», тыя самыя 500 тысяч рублёў. Гэта выклікала неабыякі ажыятаж — у аддзяленні пошты бітком народу.

«Людзі па грошы ідуць, як з вайны са сцягамі! Усе хочуць у першы дзень атрымаць. Але ж выдача грошай згодна распараджэння Лукашэнкі будзе адбывацца месяц. А мо і больш. Бо нам ніхто не называў канкрэтнай даты» — кажа загадчыца пошты.

З яе тлумачэнняў вынікае, што такі наплыў людзей быў нечаканым.

«Атрымалі на выдачу 100 мільёнаў — за гадзіну іх ужо няма. Я тлумачыла людзям, што выдаваць будзем цэлы месяц, што нерэальна абслужыць усіх за раз. Але іх поўная зала, сварацца, б’юцца за грошы».

Жанчына патлумачыла, што яе аддзяленне прыняла адпаведныя меры, паведаміла сваё кіраўніцтва і цяпер чакае дадатковыя 100 мільёнаў рублёў. «Я трымаю невялікі рэзерв для тых, каму ўжо зусім няма чакаць, у каго вострая патрэба ў грошах», — кажа загадчыца пошты.

Нагадаем, што 15 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 417 «Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе». Указ прадугледжвае аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў 500 тысяч рублёў асобам, якія на 1 верасня 2011 года з’яўляліся работнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і ваеннаслужачых, атрымальнікамі дапамог (па доглядзе дзіцяці, дзіцяці-інваліда і інваліда I групы) і непрацуючымі атрымальнікамі пенсій. Выплаты павінны пачацца ў 3-й дэкадзе верасня.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць