Усяго патроху2323

Браслаўская міліцыя сканфіскавала з краязнаўчага музея кулямёт «Максім»

«Ва ўмелых руках нашага народа і палка можа стрэліць».

Браслаўскі краязнаўчы музей трапіў пад аперацыю «Арсенал» — добраахвотную здачу нелегальнай зброі дзяржаве. Экспазіцыя часоў Другой сусветнай вайны, якая захоўвалася ў зале з сігналізацыяй, цалкам апынулася ў Браслаўскім РАУСе.

Скарыстацца такой зброяй немагчыма ў прынцыпе — усе механізмы з яе папярэдне выдаленыя. Гэта ўсё адно, што паспрабаваць праехацца на мінскім танку-«вызваліцелю», што стаіць ля Дому афіцэраў.

Сярод сканфіскаванай у Браславе зброі ёсць і ўлюбёнец публікі, кулямёт «Максім»
, ля якога заўжды фатаграфаваліся турысты і жыхары Браслава.

«21 адзінка зброі, — кажа дырэктар браслаўскага музейнага аб’яднання Аляксандр Панцялейка. — Аднак

нам вернуць яе тады, калі ў нас будуць дакументы на зброю. Пасля выбуху ў метро гэта здарылася — там была пастанова правесці аперацыю „Арсенал“
у тры дні да першага мая. Уся музейная зброя непрацоўная — гэта агульнавядома, мы прад’явілі дакументы, якія пацвярджаюць гэта. Аднак высветлілася, што
да нас патрабаванні, як да паляўнічых — уся зброя мусіць мець афармленне
».

У Браслаўскім РАУСе інфармацыю пацвердзілі, аднак зброя ўжо паспела пераехаць ва Упраўленне ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму. Вернуць яе ў Браслаў, калі музей аформіць дакументы. «Музею патрэбна ліцэнзія дзяржаўнага ўзору, — кажа начальнік браслаўскай міліцыі Вячаслаў Грышчанка. — У любым выпадку гэта зброя наразная, нават не паляўнічая, на наразную зброю абавязкова патрэба ліцэнзія.

А тое, што яна не працоўная… ва ўмелых руках нашага народа і палка можа стрэліць.
Такі самы
рэйд праводзіўся па ўсіх музеях, нават школьных: туды ж прыносяць усякае — нават гранаты.
Гэта агульнарэспубліканская праграма — ва ўсёй краіне праводзяцца праверкі і ў музеях у тым ліку. Уся зброя знаходзіцца на адказным захаванні.
Як толькі будзе ліцэнзія, мы адразу зброю прывязём самі
».

Каментары23

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі2

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць