Свет

Кіраўнік Емена можа падпісаць пагадненне аб перадачы ўлады

Кожны раз у апошні момант Салех адмаўляўся ад гэтага.

Прэзідэнт Емена Алі Абдула Салех прыбыў у Саудаўскую Аравію, каб падпісаць дасягнутае днём раней пагадненне аб мірнай перадачы ўлады.

Пасярэднікам у перамовах паміж уладамі Емена і апазіцыяй, якая патрабуе адстаўкі Салеха ўжо дзевяць месяцаў, стала Рада супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскай затокі, адным з членаў якой з’яўляецца Саудаўская Аравія.

Алі Абдула Салех прыбыў у аэрапорт Эр-Рыяда на досвітку. Пра тое, калі можа адбыцца падпісанне пагаднення, пакуль не вядома.

Паведамленні аб тым, што прэзідэнт Емена збіраецца падпісаць пагадненне аб мірнай перадачы ўлады, з’яўляліся і раней, аднак кожны раз у апошні момант Салех адмаўляўся ад гэтага.

Салех быў прэзідэнтам Паўночнага Емена ў 1978—1990 гг., а пасля аб’яднання дзвюх краін узначаліў адзіны Емен.

Каментары

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць