Культура55

«Александрына», «Алеся» і «Цячэ вада ў ярок»: у Беларусі выбралі «Залатую калекцыю песень»

Песні пераважна з 70-х і 80-х, твораў з 90-х амаль няма.

Залатую калекцыю песень выбралі ў Беларусі. Пераможцаў глядацкага галасавання на сайце ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» назвалі ў панядзелак Палацы Рэспублікі.

З сотні песень ХХ стагоддзя, прадстаўленых для галасавання Моладзевым тэатрам эстрады і тэлеканалам СТВ, гледачы выбралі 35 кампазіцый:

«Александрына», «Алеся», «Бывайце здаровы», «Вераніка», «Гаю мой, не кліч», «Горыч ягада», «Даставай, Язэп, гармонік», «Днi прыгожыя», «Заварожаная фея», «Завушніцы», «Зорка Венера», «Каля чырвонага касцёла», «Калядачкі», «Касіў Ясь канюшыну», «Каханая», «Кума», «Купалінка», «Лявоніха», «Малады ды не жанаты», «Мелодыя кахання», «Мой родны кут», «Ночка цёмная», «Ой, княжна», «Ой, хацела ж мяне маць», «Па-над белым пухам вішняў», «Пах чаборавы», «Сарамлівая дзяўчынка», «Слуцкія ткачыхі», «Спадчына», «Сто гадоў», «Цыганка», «Цячэ вада ў ярок», «Чарка на пасашок», «Чырвоная ружа», «Явар і каліна».

Адбор кампазіцый таксама праводзілі экспертны савет у складзе дзеячаў літаратуры і мастацтва, прадстаўнікоў СМІ, работнікаў сферы адукацыі і фокус-група ў складзе студэнтаў і выкладчыкаў кафедры эстраднага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры.

У Палацы Рэспублікі адбыліся здымкі гала-канцэрта «Залатая калекцыя беларускай песні», які будзе паказаны ў эфіры СТВ 7 студзеня 2012 г.

Наступным этапам стане правядзенне ў 2012 годзе гастрольнага тура па гарадах Беларусі з аднайменнай назвай, а таксама выпуск серыі СD / DVD.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

Расійскі газавоз атакаваны ў Міжземным моры. Яго стан безнадзейны4

У Беларусі абмяжоўваюць хуткасць мабільнага інтэрнэту. А якія цэны і ўмовы ў Польшчы і Літве?16

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць