Меркаванні2929

Някляеў адказвае Чаргінцу: У вас схільнасць да падмены паняццяў

«Моўная сітуацыя не можа палепшыцца без вырашэння палітычнага пытання».

«Наша Ніва» папрасіла Уладзіміра Някляева пракаментаваць заяву Мікалая Чаргінца, які звінаваціў паэта ў тым, што ў Мінску няма вуліцы Быкава.

«Хай Мікалай Чаргінец назаве хоць адзін гурток беларускай мовы, які ён арганізаваў, —
сказаў Уладзімір Някляеў. — Моўная сітуацыя не можа палепшыцца без вырашэння палітычнага пытання, і Чаргінец гэта разумее, бо з таго палітычнага пытання ён корміцца.
Гэта ён займаецца палітыкай у першую чаргу.

Вуліцы Быкава ў Гродне і Мінску мусілі з’явіцца калі не пры жыцці, дык прынамсі адразу пасля смерці Васіля Уладзіміравіча, — працягнуў паэт. — Значна раней, чым Уладзімір Някляеў з кампаніяй «Гавары праўду» пачаў збор подпісаў за гэта. Дык

што ўсе гэтыя гады рабіў Чаргінец — чаму не назваў вуліцу, калі Някляеў яму не перашкаджаў?

Сёлета на з’ездзе Саюза беларускіх пісьменнікаў быў прыняты зварот да Савета Міністраў і асобна міністра культуры. Пісьменнікі прапанавалі надаць імя Быкава Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, калі нельга пакуль назваць яго імем вуліцу, Чаму Чаргінец да гэтай ініцыятывы не далучыўся?» — запытваецца Някляеў.

Пісьменнік называе заявы генерала «падменай паняццяў» і адзначае, што «якраз гэта і родніць Чаргінца з Лукашэнкам — схільнасць да падмены паняццяў».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць