Грамадства

Сяброўства са Зьвязам гарадоў Чэхіі

Аб сустрэчы з кіраўніцтвам Зьвязу чэскіх гарадоў і дэпутатаў Асмаблеі дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі, якія выступаюць за дэмакратычнае развіццё самакіравання ў краіне адпаведна Еўрапейскай Хартыі мясцовага самакіравання і аб’яднаны у Асамблею дэпутатаў мясцовых Саветаў, з 2003 года усталявалі сувязі са Звязам гарадоў і муніцыпалітэтаў Чэшскай Рэспублікі (ЗГМЧР).

На працягу кадэнцыі 24-га склікання адбыліся шматлікія візіты дэпутатаў і актывістаў НДА Беларусі да чэшскіх партнэраў з мэтай вывучэння чэшскага досьведу трансфармацыі мясцовага самакіравання. Вынікам супольнай працы стала кніга “Трансфармацыя. Чэшскі досьвед. Мясцовае самакіраванне”, якую могуць у бліжэйшы час атрымаць усе зацікаўленыя асобы.

18-19 лютага да мясцовых дэпутатаў Беларусі 24-га і 25-га склікання з сяброўскім візітам завітала прадстаўнічая дэлегацыя Звяза гарадоў і муніцыпалітэтаў Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Звязу Олдржыхам Ўласакам, мэрам Градца Кралава, дэпутатам Еўрапейскага Парламенту, выканаўчым сустаршынёй Рады еўрапейскіх муніцыпалітэтаў і рэгіёнаў (CEMR).

Падставай для сустрэчы стала прэзентацыя кнігі “Трансфармацыя. Чэшскі досьвед. Мясцовае самакіраванне”. У кнізе зафіксавана, як адбылася у Чэхіі трансфармацыя ад таталітарызму да дэмакратыі на узроўні гарадоў і населеных пунктаў. Аўтарамі кнігі сталі чэшскія палітыкі, якія ўступілі у палітыку у пераломным 1989 годзе: Марцін Дворжак ( мэр Градец Кралаве – 1990-1998 г.г.), Ярамір Йех ( мэр Ржычаны – 1990-1994 г.г.), Іван Чэрны (мэр Увалы – 1990-2006 г.г.), Йозеф Добры ( мэр раёна Прагі – Летняны – 1990-2006 г), Любаш Пруша ( мэр Пісэка – 1994-2006г.г.)і іншыя, а таксама супрацоўнікі Звяза гарадоў і муніцыпалітэтаў.

Адначасова з прэзентацыяй кнігі адбылася зацікаўленая размова аб сітуацыі ў Беларусі пасля мясцовых выбараў 2007, аб падтрымцы развіцця дэмакратыі ў краіне з удзелам дэпутатаў мясцовых Саветаў і чэшскіх партнэраў.

Чэшскія сябры таксама распавядалі аб кроках эўрапейскіх структураў дзеля дэмакратызацыі Беларусі і удзеле у гэтай справе чэшскіх грамадскіх дзеячаў.

Важнай часткай размовы стала абмеркаванне пытання аб развіцці супрацоўніцтва паміж гарадамі Чэхіі і Беларусі, а таксама абмеркаванне досьведу чэшскага руху па развіццю пабрацімскіх сувязяў паміж гарадамі. Дэпутаты былі уражаны тым, што чэшскія гарады маюць пабрацімскія сувязі з 1100 (!) гарадамі свету, у тым ліку з ЗША, Японіі і г.д.. Нашы госці выказалі жаданні дапамагчы беларусам стварыць адпаведную сетку пабрацімскіх сувязяў з чэшскімі гарадамі.

Напрыканцы сустрэчы адбылося абмеркаванне далейшых стасункаў дэпутатаў мясцовых Саветаў з чэшскімі партнэрамі. Было выказана жаданне актывізаваць працу у галіне рэгіянальнага развіцця і развіцця гарадоў, дапамагчы усталяванню сувязяў паміж грамадскімі арганізацыямі дэмакратычных супольнасцяў.

Леанід Гаравы,
дэпутат Гарадоцкага райсавета 24-га склікання

Напішы сваю навіну!

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць